Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                

Веча

народны сход у славянаў

Веча (ад старажытнаслав. вет — рада) — народны сход у старажытнарускіх гарадах. Зьбіралася па неабходнасьці ці па ініцыятыве князя. У ХІ – ХІІ стст. у гарадах веча адыгрывала вялікую ролю ў дзяржаўным жыцьці. Яно вырашала найбольш вострыя палітычныя і эканамічныя пытаньні, магло абвяшчаць вайну ці заключаць мірнае пагадненьне, прымаць ці выганяць князя. Удзел у веча прымалі толькі дарослыя мужчыны. Пастановы адабраліся крыкам. Магчыма, што ў некаторых буйных гарадах веча праіснавала да XIV – XVI стст. На Беларусі пасьля прыняцьця Магдэбурскага права было заменена на іншыя органы гарадзкога самакіраваньня.

«Пскоўскае веча» (В. М. Васьняцоў)