Магадышу
Магады́шу (мянушка: Ксамар; па-ангельску: Mogadishu) — сталіца Самалі і самы вялікі горад краіны, знаходзіцца на ўзьбярэжжы Індыйскага акіяна. Колькасьць насельніцтва складае 1219 тыс. чалавек.
Магадышу | |
Першыя згадкі: | ІХ стагодзьдзе |
Краіна: | Самалі |
Акруга: | Банаадыр |
Плошча: | 91 км² |
Вышыня: | 9 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 1 219 000 чал. |
шчыльнасьць: | 13 395,6 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 2°2′21″ пн. ш. 45°20′31″ у. д. / 2.03917° пн. ш. 45.34194° у. д.Каардынаты: 2°2′21″ пн. ш. 45°20′31″ у. д. / 2.03917° пн. ш. 45.34194° у. д. |
Магадышу | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://bra.gov.so/ |
Гісторыя
рэдагавацьГорад быў заснаваны ў ІХ стагодзьдзі арабамі пад назвай Магдашу. У Сярэднявеччы горад стаў буйным гандлёвым цэнтрам, злучаў гандлёвыя шляхі паміж Партугаліяй і імаматам Маскату. У 1871 годзе горад быў заваяваны занзыбарскімі войскамі, але ў 1892 годзе Магадышу перайшоў пад кантроль Італіі. З 1960 году Магадышу — сталіца незалежнага Самалі. З 1991 году ў выніку грамадзянскай вайны горад некалькі разоў быў разбураны, у 1993 годзе амэрыканскія вайскоўцы ўдзельнічалі тут у «бітве за Магадышу», дзе страцілі 19 вайскоўцаў і 2 верталёты, а ААН была вымушана пакінуць Самалі.
У чэрвені 2006 году горад быў узяты пад кантроль ісламскімі фундамэнталістамі, але потым яны былі выбітыя ўрадавымі войскамі.