Роў (умацаваньне)
шырокая канава вакол паселішча ці збудаваньня
Роў або абарончы роў — абарончае ўмацаваньне ў выглядзе штучна ўтворанага канала ці яра, галоўнай функцыяй якога было перакрыць падыход да ўмацаваньня (гарадзішча, грода, замка ці фартэцыі). Роў бадай адна з самых распаўсюджаных абарончых прыстасаваньняў з самых раньніх часоў да ХХ ст. Равы маглі напаўняцца вадою, ці заставацца сухімі.