Музэй Чартарыйскіх
Музэй Чартарыйскіх — мастацкі збор у складзе Нацыянальнага музэю ў Кракаве. Заснаваны ў 1796 годзе княгіняй Ізабэлай Чартарыйскай, жонкай Адама Казімера Чартарыйскага. Яшчэ раней, у 1778 годзе, яна заснавала першы ў Польшчы мастацкі музэй на плошчах палацу Чартарыйскіх у Пулавах.
Найбольш значныя прадметы збору былі прывезены зь Італіі сынам Ізабэлы, Адамам Ежы Чартарыйскім, у 1798 годзе. Да іх колькасьці належаць, апроч рымскіх старажытнасьцяў, «Дама з гарнастаем» Леанарда да Вінчы і «Партрэт маладога чалавека» пэндзля Рафаэля (страчаны ў часы Другой сусьветнай вайны).
Пасьля эміграцыі Чартарыйскага ў Парыж яго мастацкі збор знайшоў прыстанак у гатэлі Лямбэр. Франка-пруская вайна вымусіла яго сына Ўладзіслава пакінуць Парыж і шукаць сховішчы ў Аўстра-Вугоршчыне. Тады ж мастацкі збор і пасяліўся ў старадаўнім будынку кракаўскага арсэналу.
Вонкавыя спасылкі
Музэй Чартарыйскіх — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Каардынаты: 50°3′53″ пн. ш. 19°56′24″ у. д. / 50.06472° пн. ш. 19.94° у. д.