Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Вааль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Вааль

Vaalrivier
Агульныя зьвесткі
Выток у Драконавых гарах, у правінцыі Мпумаланга
Вусьце Аранжавая[1]
Краіны басэйну ПАР
Вобласьці Свабодная дзяржава
Даўжыня 1120 км
Плошча басэйну 196 438 км²

Вааль (па-афрыкаанс: Vaal) — рака ў Паўднёвай Афрыцы, найбуйнейшы прыток ракі Аранжавая. Даўжыня — 1120 км, плошча басэйну — 196,4 тыс. км².

Выток ракі знаходзіцца ў Драконавых гарах, на ўсход ад Яганэсбургу. Рака цячэ на паўднёвы захад да ўпаданьня ў р. Аранжавую. Рэчышча ўтварае мяжу між паўднёва-афрыканскімі правінцыямі Мпумаланга, Гаўтэнг ды Паўночна-Заходняя правінцыя па правым беразе, і з правінцыяй Вольная дзяржава — на левым.

Рака ў мінулым утварала мяжу між дзьвюмя бурскімі рэспублікамі, а пазьней — правінцыямі Трансвааль ды Аранжавая Вольная дзяржава. Геаграфічную назву Трансвааль можна перакласьці літаральна як «па-за ракой Вааль». Назва пачала ўжывацца для адмежаваньня гэтых тэрыторыяў ад Капскае калёніі ды калёніі Наталь.

Назву ракі Вааль можна перакласьці з нідэрляндзкае мовы (а пазьней — з афрыкаанс) — як цьмяны або бляклы. Імаверна, што тая назва пайшла ад колеру вады, асабліва падчас разьліваў, калі з-за глею вада набывае каламутныя адценьні.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ваальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Вааль (рас.) // Большая советская энциклопедия. Том 8. Буковые — Варле — 1927. — Т. 8. — С. 503.