Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/люты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Торунскі мір 1411 году
Торунскі мір 1411 году

1 лютага:

  • 1411 — складаньне Торунскага міру (на выяве), які паклаў канец Вялікай вайне паміж зьвязам Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога
  • 1563Інфлянцкая вайна: распачалася 2-тыднёвая аблога Полацку маскоўскім войскам Івана Жахлівага
  • 1661Трынаццацігадовая вайна: жыхары Магілёва зьнішчылі 7-тысячны акупацыйны гарнізон маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча
  • 1793 — «Нямы сойм» фактычна пагадзіўся на пратэктарат Расеі над Рэччу Паспалітай
  • 1793 — Францыя абвясьціла вайну Вялікабрытаніі і Галяндыі
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: Літоўскі правінцыйны камітэт абвясьціў сябе Часовым правінцыйным урадам на тэрыторыі сучасных Беларусі і Летувы
  • 1884 — выйшла першае выданьне Oxford English Dictionary
  • 1919 — пачаліся заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Ян Сабескі
    Ян Сабескі

    2 лютага: Сусьветны дзень водна-балотных нетраў

  • 1348 — адбылася бітва на Стрэве паміж войскам Тэўтонскага ордэна і злучанымі сіламі Вялікага Княства Літоўскага і Смаленскае зямлі
  • 1386 — абраньне вялікага князя Ягайлы каралём Польшчы
  • 1536Пэдра дэ Мэндоса заклаў Буэнас-Айрэс — будучую сталіцу Аргентыны
  • 1676 — каранацыя Ян Сабескага (на выяве) і Марыі Казімеры ў Кракаве
  • 1772 — удзельнікі Барскае канфэдэрацыі панесьлі паразу ў бітве пад Дарашэвічамі над Прыпяцьцю
  • 1863 — Сэмюел Клемэнс упершыню падпісаўся як Марк Твэн
  • 1886 — у ЗША прайшло першае афіцыйнае сьвяткаваньне Дня бабака
  • 1919 — у Горадні выйшаў першы нумар газэты «Беларускі народ»
  • 1920Расея вызнала незалежнасьць Эстоніі
  • 1935 — у судовай практыцы ўпершыню выкарысталі дэтэктар хлусьні
  • 1986 — у Індыі адбылася сустрэча Папы Рымскага з Далай-ламаю
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Парлямэнцкі ўзгорак
    Парлямэнцкі ўзгорак

    3 лютага:

  • 1488 — партугальскі мараплавец Барталамеў Дыяш дасягнуў затокі Мосэл і мысу Добрае Надзеі
  • 1637імклівы спад цэнаў на тульпаны ў Нідэрляндах
  • 1830 — «вялікія гаспадарствы» (Брытанія, Расея, Францыя) вызналі незалежнасьць Грэцыі
  • 1916 — у Атаве згарэў Парлямэнцкі ўзгорак (на выяве)
  • 1958Бэльгія, Нідэрлянды і Люксэмбург зьядналіся ў Бэнілюкс
  • 1926 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускае слова»
  • 1966 — «Луна-9» першай з АМС ажыцьцявіла пасадку на паверхні Месяца
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Джордж Вашынгтон
    Джордж Вашынгтон

    4 лютага:

  • 1789 — першым прэзыдэнтам ЗША аднагалосна абралі Джорджа Вашынгтона (на выяве)
  • 1859 — нямецкі дасьледнік Канстантын Тышэндорф адшукаў у манастыры Сьвятое Кацярыны Сынайскі кодэкс
  • 1861 — утварэньне Канфэдэрацыйных Штатаў Амэрыкі
  • 1931Сталінскія рэпрэсіі: па катаваньнях у вязьніцы скончыў жыцьцё самагубствам Усевалад Ігнатоўскі, першы прэзыдэнт Беларускае акадэміі навук
  • 1989 — у Вільні адбыўся ўстаноўчы зьезд Таварыства беларускае культуры
  • 1992 — падпалкоўнік Уга Чавэс учыніў няўдалы вайсковы пераварот у Вэнэсуэле
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    5 лютага:

  • 1597 — у Нагасакі ўлады Японіі ўкрыжавалі 26 хрысьціянаў
  • 1818напалеонаўскі маршал Жан-Батыст Бэрнадот заняў сталец Швэцыі і Нарвэгіі
  • 1917 — прыняцьце цяперашняе канстытуцыі Мэксыкі
  • 1919Мэры Пікфард, Дуглас Фэрбэнкс, Чарлі Чаплін і Дэвід Грыфіт стварылі кінастудыю United Artists
  • 1941II Сусьветная вайна: брытанскія і францускія войскі пачалі бітву пад Кэрэнам
  • 1954 — францускі мадэльер Како Шанэль прэзэнтавала першую за 15 гадоў калекцыю строяў
  • 2000 — па сканчэньні бітвы за Грозны расейскія войскі ўчынілі масавае забойства мірных жыхароў у Новых Алдах
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Арыгінал пагадненьня Вайтангі
    Арыгінал пагадненьня Вайтангі

    6 лютага:

  • 1191 — рымскі папа Клімэнт III зацьвердзіў статут Тэўтонскага Ордэна
  • 1778Францыя прызнала незалежнасьць Злучаных Штатаў Амэрыкі
  • 1788Масачусэтс стаў шостым штатам, які ратыфікаваў Канстытуцыю ЗША
  • 1819 — сэр Стэмфард Рафлз заснаваў Сынгапур
  • 1840 — паводле пагадненьня Вайтангі (на выяве) Новая Зэляндыя набыла статус калёніі Аб’яднанага Каралеўства
  • 1848 — выйшаў у сьвет «Маніфэст Камуністычнай партыі» Карла Маркса
  • 1921 — выйшаў дэкрэт, які надаў беларускай, габрэйскай (ідыш), польскай і расейскай мовам статус дзяржаўных у БССР
  • 1958авіякатастрофа пад Мюнхэнам, у выніку якой загінулі 8 футбалістаў ангельскага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Портлэндзкая ваза
    Портлэндзкая ваза

    7 лютага:

  • 1422кароль Ягайла ажаніўся з Соф’яй Гальшанскай
  • 1845 — акт вандалізму ў Брытанскім музэі — разьбіцьцё антычнае Портлэндскае вазы (на выяве)
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: адбылася бітва пад Сямятычамі, перамогу ў якой здабылі расейскія карныя войскі
  • 1926 — у Менску прайшоў I Усебеларускі краязнаўчы зьезд
  • 1940 — савецкія карнікі пачалі першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняе Ўкраіны
  • 1984 — амэрыканскія астранаўты Робэрт Сьцюарт і Брус Маккэндлес першымі выйшлі ў адкрыты космас без страхавальнага фалу
  • 1990 — па 100-тысячнай дэманстрацыі дэмакратычных сілаў у Маскве ЦК КПСС пагадзіўся прыбраць з канстытуцыі СССР VI артыкул, які гарантаваў камуністычнай партыі кіроўную ролю
  • 1995 — арышт сябра Аль-Каіды, які ўчыніў выбухі ў Сусьветным Гандлёвым Цэнтры (1993) і на борце самалёта Філіпінскіх авіялініяў (1994)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Апошняя дуэль Аляксандра Пушкіна
    Апошняя дуэль Аляксандра Пушкіна

    8 лютага:

  • 1512вялікі князь Жыгімонт Стары ажаніўся з Барбарай Запольскай
  • 1708Вялікая Паўночная вайна: расейскае войска разрабавала і спустошыла Горадню
  • 1724 — расейскі імпэратар Пётар I заснаваў Пецярбурскую акадэмію навук
  • 1837 — у дуэлі на Чорнай Рэчцы Аляксандар Пушкін атрымаў сьмяротнае раненьне (на выяве)
  • 1879 — канадзкі інжынэр Сэндфард Флемінг прапанаваў падзяліць Зямлю на часавыя паясы
  • 1918 — адкрыцьцё Тбіліскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, найстарэйшага ў Грузіі
  • 1938 — савецкія карнікі расстралялі Мікалая Гуткоўскага, беларускага юрыста і грамадзкага дзеяча
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Галівудзкая алея славы
    Галівудзкая алея славы

    9 лютага:

  • 1667 — падпісаньне Андрусаўскага замірэньня з Маскоўскай дзяржавай, у выніку якога Вялікае Княства Літоўскае страціла Смаленшчыну
  • 1852 — нягледзячы на забарону расейскіх уладаў, у Менску на сцэне мескага тэатру адбылася прэм’ера першай беларускамоўнай опэры «Ідылія» на музыку Станіслава Манюшкі паводле п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
  • 1895 — першая гульня ў валейбол (Масачусэтс, ЗША)
  • 1913 — у Вільні ўпершыню паставілі пьесу Янкі Купалы «Паўлінка»
  • 1956 — аднаўленьне славутых Венскіх опэрных баляў
  • 1960 — у гонар амэрыканскае акторкі Джаан Вудвард зьявілася першая зорка на Галівудзкай алеі славы (на выяве)
  • 1990 — у Вільні адкрылася беларуская нядзельная школа
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Максім Гарэцкі. Марка Беларускай пошты, 1993
    Максім Гарэцкі. Марка Беларускай пошты, 1993

    10 лютага:

  • 1454 — вялікі князь Казімер ажаніўся з Альжбетай Габсбург
  • 1920 — адбыліся ўрачыстыя заручыны Польскае Рэспублікі з морам
  • 1938 — савецкія карнікі расстралялі Максіма Гарэцкага, беларускага пісьменьніка і грамадзкага дзеяча
  • 1990 — у Менску з ініцыятывы Беларускага Народнага Фронту адбыўся Ўсебеларускі Дэмакратычны Форум, на якім утварыўся Беларускі дэмакратычны блёк
  • 1997 — супэркампутар IBM Deep Blue упершыню атрымаў перамогу ў шахах над чэмпіёнам сьвету Гары Каспаравым
  • 2009 — першае сутыкненьне штучных спадарожнікаў на арбіце Зямлі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Бэрнадэта Субіру
    Бэрнадэта Субіру

    11 лютага: Сусьветны дзень хворага

  • 1700 — войскі Рэчы Паспалітае без абвешчаньня вайны ўвайшлі ў Швэдзкія Інфлянты і распачалі аблогу Рыгі, што стала пачаткам Вялікай Паўночнай вайны
  • 1858 — чатырнаццацігадовая Бэрнадэта Субіру (на выяве) паведаміла пра першае з васямнаццаці зьяўленьняў Панны Марыі ў Люрдзе (Францыя), у выніку чаго места пераўтварылася ў цэнтар паломніцтва каталікоў з усяго сьвету
  • 1889 — у Японіі набыла сілу Канстытуцыя Мэйдзі
  • 1929 — рымскае пытаньне разьвязалі шляхам стварэньня сувэрэннае дзяржавы Ватыкан
  • 1959 — у Менску адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Дзяржаўнага цырку
  • 1963 — The Beatles за адзін дзень запісалі свой першы альбом «Please Please Me»
  • 1979 — дзяржаўны пераварот у Іране, зрынаньне шаха Мухамэда Пэхлеві
  • 1989 — у Беластоку ўтварыўся Беларускі клюб, які даў пачатак беларускаму палітычнаму руху ў Польшчы
  • 1990 — па працяглым зьняволеньні на свабоду выйшаў змагар з апартэідам Нэльсан Мандэла
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Заснаваньне Сант’яга
    Заснаваньне Сант’яга

    12 лютага:

  • 1541 — гішпанскі канкістадор Пэдра дэ Вальдывія заснаваў места Сант’яга (на выяве)
  • 1746 — хрост Тадэвуша Касьцюшкі ў касьцёле мястэчка Косаў
  • 1799Адам Міцкевіч прыняў сакрамэнт хросту ў Наваградзкім Фарным касьцёле
  • 1832 — Эквадор анэксаваў Галяпагоскія астравы
  • 1910 — у Вільні адбылася першая пастаноўка тэатральнай трупы Ігната Буйніцкага, які лічыцца заснавальнікам беларускага нацыянальнага тэатру
  • 1912 — Сіньхайская рэвалюцыя: ад стальца адмовіўся апошні імпэратар Кітаю Пу I
  • 1941 — першы выпадак паздаравеньня з дапамогаю пэніцыліну
  • 1992Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Вугоршчынай
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Чалюскін
    Чалюскін

    13 лютага:

  • 1689 — Славутая рэвалюцыя ў Ангельшчыне
  • 1858 — брытанскі дасьледнік Джон Гэнінг Сьпік адкрыў раней невядомае эўрапейцам возера Вікторыя
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: аддзелы пад камандаю С. Сангіна і Р. Рагінскага на пэўны час вызвалілі Пружаны з-пад расейскага панаваньня
  • 1934 — савецкі параход «Чалюскін» затануў у Паўночным Ледавітым акіяне (на выяве)
  • 1956 — у Антарктыдзе адкрылася першая савецкая палярная станцыя «Мірны»
  • 1990 — падпісаньне пагадненьня аб аб’яднаньні Ўсходняе і Заходняе Нямеччыны
  • 1994 — у Лілегамэры (Нарвэгія) Беларусь дэбютавала на зімовых Алімпійскіх гульнях як сувэрэнная дзяржава і ў выніку паводле колькасьці мэдалёў заняла 12-е месца з 67 краінаў-удзельніцаў
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Даўняя паштока на Дзень Сьвятога Валянтына
    Даўняя паштока на Дзень Сьвятога Валянтына

    14 лютага: Дзень сьвятога Валянціна (на выяве)

  • 1779 — на Гавайскіх астравах абарыгены забілі (і — паводле легенды — зьелі) брытанскага капітана Джэймза Кука
  • 1792кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Жыжмарам Магдэбурскае права і герб
  • 1924 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Голас Беларуса»
  • 1929 — Рэзаніна ў Дзень Сьвятога Валянтына ў Чыкага (ЗША)
  • 1948 — утварылася Згуртаваньне беларусаў у Аўстрыі
  • 1949 — першае паседжаньне Кнэсэту, парлямэнту Дзяржавы Ізраіль
  • 1956 — у Маскве распачаўся XX зьезд КПСС, дзе прагучаў даклад Мікіты Хрушчова з асуджэньнем культу асобы Сталіна
  • 1989 — ісламскія фундамэнталісты прысудзілі да сьмерці брытанскага пісьменьніка Салмана Рушдзі за раман «Сатанінскія вершы»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Лягатып YouTube
    Лягатып YouTube

    15 лютага:

  • 1386 — хрост вялікага князя Ягайлы ў каталіцтве пад імём Уладзіслаў
  • 1563Інфлянцкая вайна: войска Маскоўскае дзяржавы захапіла Полацак, дзе ўчыніла масавыя забойствы і палон месьцічаў
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: у бітве каля вёскі Рэчыца (Пружанскі павет) загінуў Станіслаў Сангін
  • 1916 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Гоман»
  • 1965 — парлямэнт Канады зацьвердзіў сучасны сьцяг краіны
  • 1989 — завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Аўганістану
  • 2005 — пачатак працы інтэрнэт-сэрвісу YouTube (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    «Discovery» у Антарктыдзе
    «Discovery» у Антарктыдзе

    16 лютага:

  • 1904 — з двухгадовага лядовага палону вызвалілі дасьледчы карабель «Discovery» (на выяве)
  • 1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Летувіскае рэспублікі
  • 1923 — брытанскі археоляг Говард Картэр адчыніў пахавальню фараона Тутанхамона
  • 1934 — завяршылася Грамадзянская вайна ў Аўстрыі
  • 1956 — савецкія ўлады арыштавалі і асудзілі да 7 гадоў зьняволеньня, паводле абвінавачваньня ў «беларускім нацыяналізьме», выкладніка Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту Браніслава Ржэўскага
  • 1999 — у Беларусі распачаўся першы з часу атрыманьня незалежнасьці перапіс насельніцтва
  • 2005 — набыў сілу Кіёцкі пратакол
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Кляра Асыская
    Кляра Асыская

    17 лютага:

  • 1370 — адбылася бітва пад Рудавай паміж войскам Вялікага Княства Літоўскага і крыжакамі
  • 1387вялікі князь Ягайла выдаў прывілей на ўтварэньне Віленскага біскупства
  • 1600 — спаленьне на вогнішчы Джардана Бруна
  • 1864 — першае пасьпяховае застасаваньне падводнае лодкі ў марской бітве
  • 1949 — заступіў на пасаду першы прэзыдэнт Ізраілю Хаім Вайцман
  • 1943II Сусьветная вайна: нацысты спалілі 30 жыхароў вёскі Росіца, у тым ліку сьвятароў Антона Ляшчэвіча і Юрыя Кашыру, якія засталіся зь вернікамі і самі пайшлі на сьмерць
  • 1958 — абвяшчэньне Кляры Асыскае (на выяве) нябёснай заступніцай тэлебачаньня
  • 2008Косава абвясьціла незалежнасьць ад Сэрбіі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Ягайла і Ядвіга
    Ягайла і Ядвіга

    18 лютага:

  • 1386вялікі князь Ягайла ажаніўся з каралевай польскай Ядвігай Анжуйскай (на выяве)
  • 1495 — у Вільні вялікі князь Аляксандар ажаніўся з маскоўскай князёўнай Аленай
  • 1885 — публікацыя кнігі Марка Твэна «Прыгоды Гекльбэры Фіна»
  • 1908 — у Стакгольме адкрыўся Каралеўскі драматычны тэатар
  • 1918 — Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду ўзяў у свае рукі ўладу ў Менску
  • 1929 — абвяшчэньне першых ляўрэатаў кінапрэміі «Оскар»
  • 1943Другая сусьветная вайна: у Бэрліне нацысцкі прапагандыст Ёзэф Гёбэльс выступіў з прамоваю пра татальную вайну
  • 1979 — у пустыні Сахара выпаў сьнег
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Фанаграф
    Фанаграф

    19 лютага: Сусьветны дзень кітоў

  • 1861 — скасаваньне прыгоннага права на тэрыторыі Расейскае імпэрыі
  • 1919 — польскае войска заняла Беласток
  • 1942II Сусьветная вайна: прэзыдэнт ЗША Франклін Рузвэлт пастанавіў інтэрнаваць амэрыканцаў японскага паходжаньня
  • 1954 — уваходжаньне Крыму ў склад Украіны
  • 1878 — амэрыканскі вынаходнік Томас Эдысан запатэнтаваў фанаграф (на выяве)
  • 1989 — у Менску на стадыёне «Дынама» адбыўся шматтысячны мітынг у падтрымку Беларускага Народнага Фронту
  • 1992 — зацьверджаньне гербу незалежнае Ўкраіны
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Жыгімонт Аўгуст
    Жыгімонт Аўгуст

    20 лютага:

  • 1472 — Каралеўства Шатляндыя атрымала ў якасьці пасагу Аркнэйскія і Шэтландзкія астравы
  • 1530 — каранацыя Жыгімонта Аўгуста (на выяве)
  • 1816 — у Рыме адбылася прэм’ера опэры «Сэвільскі цырульнік»
  • 1872 — у Нью-Ёрку адкрыўся Музэй Мэтраполітэн
  • 1909 — француская газэта «Le Figaro» апублікавала «Маніфэст футурызму»
  • 1922Віленскі сойм пастанавіў далучыць Сярэднюю Літву да міжваеннае Польскае Рэспублікі
  • 2002 — на зімовай Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці (ЗША) хакейная зборная Беларусі перамагла Швэцыю і ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшла ў паўфінал
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Генрык Валезы
    Генрык Валезы

    21 лютага: Міжнародны дзень роднае мовы (ЮНЭСКО)

  • 1543 — імпэратар Этыёпіі Гэлаўдэўас пры падтрымцы Партугаліі разьбіў адальскага імама Ахмэда Граня
  • 1574 — каранацыя Генрыка Валезы (на выяве)
  • 1613 — Земскі сабор абраў царом маскоўскім Міхаіла Раманава
  • 1848Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс апублікавалі «Маніфэст камуністычнае партыі»
  • 1918 — выйшла Першая Ўстаўная Грамата БНР і ўтварыўся яе часовы ўрад — Беларускі народны сакратарыят
  • 1952 — у Пакістане загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданьне бэнгальскай мове статусу дзяржаўнае
  • 1995 — амэрыканец Стыў Фосэт першым у гісторыі сам-адзін перасёк Ціхі акіян на аэрастаце
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Авечка Долі
    Авечка Долі

    22 лютага:

  • 1797 — няўдалая спроба войскаў Францыі высадзіцца на ўзьбярэжжы Ўэйлзу (Вялікабрытанія)
  • 1819 — Флорыда перайшла ад Гішпаніі да ЗША
  • 1848 — жыхары Парыжу пачалі ўзводзіць барыкады на вуліцах места, патрабуючы зрынаньня Ліпеньскае манархіі
  • 1989 — у Беластоку ўтварыўся першы гурток Беларускага аб’яднаньня студэнтаў
  • 1997 — Росьлінскі інстытут (Шатляндыя) абвясьціў пра посьпех кланаваньня авечкі Долі (на выяве)
  • 2000 — скасаваньне сьмяротнага пакараньня ўва Ўкраіне
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Герб Радашкавічаў
    Герб Радашкавічаў

    23 лютага:

  • 1792кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Радашкавічам мескі герб (на выяве), а МайшаголеМагдэбурскае права і герб
  • 1854 — афіцыйнае абвяшчэньне незалежнасьці Аранжавай Свабоднай дзяржавы
  • 1887 — на Лазурным Беразе (Францыя) адбыўся спусташальны землятрус
  • 1893 — нямецкі вынаходнік Рудольф Дызэль атрымаў патэнт на дызэльны рухавік
  • 1928 — у Вільні распачаўся г.зв. «працэс 56-ці» — суд, зладжаны ўладамі міжваеннае Польскае Рэспублікі на дзеячамі БСРГ
  • 1935 — на пост старшыні камісіі партыйнага кантролю ВКП(б) прызначаны Мікалай Яжоў, будучы кіраўнік НКВД
  • 1941 — амэрыканскі хімік Глен Тэадор Сыбарг упершыню сынтэзаваў плютон
  • 1944 — Другая сусьветная вайна: пад нямецкай акупацыяй утварылася Беларуская краёвая абарона
  • 1944Сталін скасаваў Чачэна-Інгускую АССР, у выніку 493 269 чачэнцаў і інгушаў былі дэпартаваныя ў Сярэднюю Азію і Казахстан, 6544 чалавекі сыйшлі ў горы
  • 1945 — амэрыканскі фатограф Джо Разэнталь зрабіў славутую фатаграфію «Узьняцьце сьцягу над Івадзімай»
  • 1947 — заснаваная Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ISO)
  • 1953 — у Вялікабрытаніі амніставалі дэзэртыраў Другой сусьветнай вайны
  • 1955 — першае паседжаньне Арганізацыі дамовы Паўднёва-Ўсходняй Азіі (SEATO)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сьцяг Эстоніі
    Сьцяг Эстоніі

    24 лютага: Дзень незалежнасьці ў Эстоніі

  • 1525 — кароль Францыі Францыск I трапіў у палон да свайго трыклятага ворага, імпэратара Сьвятое Рымскае імпэрыі Карла V
  • 1607 — адбылася прэм’ера «Артэя» італьянскага кампазытара Кляўдыё Мантэвэрдзі, аднае зь першых опэраў у гісторыі
  • 1863 — заснаваньне Ісьляндзкага нацыянальнага музэю
  • 1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Эстоніі
  • 1920 — у мюнхэнскай піўніцы «Гофбройгаўз» ўтварылася НСДАП
  • 1942 — першы выхад у этэр радыёстанцыі «Голас Амэрыкі»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Лізавета I
    Лізавета I

    25 лютага: Дзень савецкае акупацыі ў Грузіі

  • 1570 — Папа Рымскі Піюс V адлучыў ад царквы «самазваную» каралеву Ангельшчыны Лізавету (на выяве)
  • 1571кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Перабродзьдзю Магдэбурскае права і герб
  • 1793 — распачалася крыза банкаўскае сыстэмы Рэчы Паспалітае
  • 1921 — бальшавікі занялі Тбілісі
  • 1956 — на паседжаньні XX зьезду КПСС Мікіта Хрушчоў выступіў з асуджэньнем культу асобы Сталіна
  • 1990 — у Менску адбыўся выбарчы мітынг Беларускага Народнага Фронту (да 100 тыс. чал.), удзельнікі якога вымусілі кіраўніцтва Беларускага тэлебачаньня даць жывы этэр лідэрам руху
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Напалеон Банапарт
    Напалеон Банапарт

    26 лютага:

  • 1548 — турэцкі адмірал Піры-рэіс адбіў у Партугаліі Адэн
  • 1658 — згодна з Роскільскім мірам кароль Даніі Фрэдэрык III згубіў амаль палову сваіх уладаньняў
  • 1815 — высланы на Эльбу Напалеон Банапарт (на выяве) зьбег з вострава
  • 1901 — у Маскве беларускі студэнт Пётар Карповіч застрэліў міністра асьветы Расейскае імпэрыі
  • 1932 — выйшаў першы нумар газэты «Літаратура і мастацтва»
  • 1976 — у Паставах адкрыўся краязнаўчы музэй
  • 1991 — брытанскі вынаходнік Тым Бэрнэрз-Лі прэзэнтаваў першы браўзэр «WorldWideWeb»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Ілюстрацыі з Калевала
    Ілюстрацыі з Калевала

    28 лютага:

  • 1609Вайна Рэчы Паспалітае са Швэцыяй: войска гетмана вялікага Яна Караля Хадкевіча распачало аблогу Парнава
  • 1835 — выйшаў у сьвет першы друкаваны звод фінскага эпасу «Калевала» (на выяве)
  • 1854 — заснаваньне Рэспубліканскае партыі ЗША
  • 1916 — у Вільні выйшаў першы нумар беларускае газэты «Гоман»
  • 1920Антон Луцкевіч пакінуў пасаду старшыні Рады БНР
  • 1935 — амэрыканскі хімік Ўолес Карозэрс сынтэзаваў нэйлон
  • 1991 — завяршэньне вайны ў Пэрсыдзкай затоцы
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Будынак, пашкоджаны падчас Агадырскага землятрусу
    Будынак, пашкоджаны падчас Агадырскага землятрусу

    29 лютага: Высакосны дзень

  • 1466вялікі князь Казімер выдаў Судзебнік, першы кодэкс крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права Вялікага Княства Літоўскага
  • 1720 — каралева Швэцыі Ульрыка Элеанора адмовілася ад стальца на карысьць свайго мужа Фрэдрыка I
  • 1768 — утварэньне Барскае канфэдэрацыі
  • 1836 — у Парыжы адбылася прэм’ера опэры Джакома Мэербэра «Гугеноты»
  • 1940 — акторка Гэці Макданіэл першай з афраамэрыканцаў атрымала прэмію «Оскар»
  • 1960 — у Марока адбыўся Агадырскі землятрус
  • 1996 — на 1395-ы дзень завяршылася аблога Сараева, найбольш працяглая ў XX стагодзьдзі
  • 29 лютага адлюстроўвалася ў гэтым годзе · праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя