Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Дэклярацыя Аб’яднаных народаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэклярацыя Аб’яднаных народаў
Постэр са сьцягамі 26 Аб’яднаных народаў (жнівень 1942 г.)
Постэр са сьцягамі 26 Аб’яднаных народаў (жнівень 1942 г.)
Падрыхтаваная 29 сьнежня 1941
Падпісаная 1 студзеня 1942 (82 гады таму)
 ·  месца Вашынгтон (ЗША)
Набыла моц 1 студзеня 1942
 ·  умовы адмова адзінаасобнага замірэньня зь дзяржавамі Траістага пакту
Тэрмін дзеяньня бестэрміновая
Падпісанты Ўінстан Чэрчыль, Франклін Рузвэлт, Сун Цзывэнь, Максім Літвінаў
Бакі Вялікабрытанія, ЗША, Кітай, СССР
Статус дзейная
Мова ангельская
Тэкст у Вікікрыніцах:
s:en:Declaration by United Nations
un.org

Дэклярацыя Аб’яднаных народаў (анг. Declaration by United Nations) — міжнароднае пагадненьне між урадамі Вялікабрытаніі, ЗША, Кітая і СССР, падпісанае 1 студзеня 1942 году ў Вашынгтоне (ЗША), пра адмову ісьці на адзінаасобнае замірэньне зь дзяржавамі Траістага пакту 1940 году (Італія, Нямеччына і Японія). 2 студзеня 1942 г. свае подпісы паставілі прадстаўнікі яшчэ 22 урадаў[1], якія ўдзельнічалі ў 1-й Вашынгтонскай нарадзе: 5 брытанскіх дамініёнаў, 9 дзяржаваў Паўночнай Амэрыкі і 8 эўрапейскіх урадаў у выгнаньні. Пасьля сканчэньня нарады ў Вашынгтоне 14 студзеня, цягам 1942—1945 гг. да Дэклярацыі далучыўся яшчэ 21 урад.

Пры канцы 2-й сусьветнай вайны ўдзельнікаў Дэклярацыі запрасілі ў Сан-Францыска (штат Каліфорнія, ЗША) на Канфэрэнцыю Аб’яднаных народаў аб міжнароднай арганіцыі, якая пачалася 25 красавіка 1945 г. і на якой 26 жніўня падпісалі Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў[1].

29 сьнежня 1941 г. падчас сустрэчы ў Белым доме (Вашынгтон) прэзыдэнт ЗША Франклін Рузвэлт, брытанскі прэм’ер-міністар Ўінстан Чэрчыль і дарадца Рузвэлта Гары Гопкінс склалі тэкст Дэклярацыі Аб’яднаных народаў, якая ўлучала прапановы СССР. Рузвэлт прапанаваў назоў «аб’яднаныя народы» замест «злучаных дзяржаваў»[2]. Чэрчыль пагадзіўся і заўважыў, што ангельскі паэт Джордж Байран выкарыстоўваў выраз «аб’яднаныя народы» ў 35-м слупку 3-га разьдзела паэмы «Паломніцтва Чайлда Гаральда» 1818 году[3]. У адрозьненьне ад Атлянтычнай хартыі 1941 году ў прэамбулу Дэклярацыі Аб’яднаных народаў дадалі ўмову пра свабоду веравызнаньня, на што старшыня Савету народных камісараў ССССР Ёсіф Сталін пагадзіўся па настаяньні Рузвэлта.

1 студзеня 1941 г. Дэклярацыю падпісалі брытанскі прэм’ер-міністар Ўінстан Чэрчыль, прэзыдэнт ЗША Франклін Рузвэлт, міністар замежных справаў Рэспублікі Кітай Сун Цзывэнь і амбасадар СССР у ЗША Максім Літвінаў.

2 студзеня 1942 г. прадстаўнікі 22 урадаў дадалі свае подпісы[4]:

Пасьля сканчэньня нарады ў Вашынгтоне 14 студзеня, цягам 1942—1945 гг. да Дэклярацыі далучыўся яшчэ 21 урад.

«Урады, якія падпісаліся ніжэй,

Далучыліся да супольнай праграмы задачаў і прынцыпаў, увасобленай у Сумеснай дэклярацыі прэзыдэнта ЗША і прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі ад 14 жніўня 1941 году, вядомай як Атлянтычная хартыя,

Перакананыя, што поўная перамога над іх ворагамі неабходная для абароны жыцьця, свабоды, незалежнасьці і свабоды веравызнаньня, для захаваньня правоў чалавека і справядлівасьці ў іх уласных землях[4], і што яны цяпер уцягнутыя ў супольнае змаганьне супраць дзікунскіх і зьверскіх сілаў, якія імкнуцца скарыць сьвет,

Абвяшчаюць:

1) Кожны Ўрад забавязваецца выкарыстаць усе свае сродкі, будзь то вайсковыя або гаспадарчыя, супраць тых удзельнікаў Траістага пакту і яго пасьлядоўнікаў, зь якімі такі ўрад у стане вайны;

2) Кожны Ўрад забавязваецца супрацоўнічаць з Урадамі, якія падпісаліся ніжэй, і не ісьці на адзінаасобнае замірэньне або мір з ворагамі.

Да вышэйпададзенай дэклярацыі могуць далучыцца іншыя народы, якія аказваюць або могуць аказаць матэрыяльную дапамогу і садзейнічаньне ў змаганьні за перамогу над гітлерызмам»[5].

  1. ^ а б 1942: Дэклярацыя Аб’яднаных Народаў (анг.) // Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў, 2016 г. Праверана 7 сьнежня 2022 г.
  2. ^ Дэклярацыя Аб’яднаных народаў (анг.) // Мультымэдыя ААН, 2009 г. Праверана 28 ліпеня 2017 г.
  3. ^ Джордж Байран. Паломніцтва Чайлда Гаральда (анг.) // Праект «Гутэнбэрг», 1 лютага 2013 г. Праверана 28 ліпеня 2017 г.
  4. ^ а б Выступленьне Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі ўскладаньня вянкоў да манумэнта Перамогі // Зьвязда : газэта. — 10 траўня 2012. — № 87 (27202). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ а б в Дэклярацыя Аб’яднаных народаў (анг.) // Бібліятэка Кангрэсу ЗША, 2016 г. Праверана 11 сакавіка 2014 г.