Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Магілёў (хакейны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магілёў
Заснаваны 2000
Адкуль Магілёў, Беларусь
Пляцоўка Магілёў
Зьмяшчальнасьць: 3048
Фарм-клюб Ільвы
Дырэктар Ігар Генісеў
Чэмпіянат Экстраліга
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

«Магілёў» — беларускі хакейны клюб з аднайменнага гораду, які выступае ў беларускай Экстралізе.

Хакейны клюб «Магілёў» быў створаны ў 2000 годзе па будаўніцтве лядовага палацу спорту ў горадзе. Першым трэнэрам каманды быў прызначаны колішні брамнік зборнай Беларусі Аляксандар Шумідуб. Асноўны склад першай дружыны склалі выхаванцы-юнакі менскага і гарадзенскага хакею, якія былі кандыдатамі ў моладзевую зборную краіны. Клюб узяў удзел у чэмпіянаце Беларусі 2000—2001 гадоў, падчас якога ў студзені 2001 году зьмяніў назву на «Хімвалакно». Гэта было зьвязанае з тым, што ААТ Магілёўхімвалакно ўвайшло ў лік устаноўцаў клюбу.

Першы сэзон быў няўдалым, але наступны з новым трэнэрам Уладзімерам Сініцынам быў пасьпяховым. Клюб быў апошнім у сваёй падгрупе, але ў плэй-оф магілёўцы перакрочылі «Віцебск» і «Гомель», трапіўшы ў фінал. У фінальнай сэрыі перамогу здабыў «Керамін». Асноўны склад каманды, якая здабыла срэбра, складалася пераважна з расейскіх легіянэраў. У тым жа сэзоне «Хімвалакно» брало ўдзел у групе Б УЭХЛ, дзе найлепшым абаронцам быў празнаны гулец магілёўскага клюбу Яўген Летаў. Перад пачаткам сэзону 2002—2003 гадоў зноўку зьмяніўся трэнэр, то бок новым кіраўніком стаў Уладзімер Баяранцаў, які хутка быў заменены на Аляксандра Зачосава. У выніку «Хімвалакно» прабілася ў паўфіналу чэмпіянату, але саступіла «Кераміну», фінішаваўшы з бронзавымі мэдалямі. Пасьля сэзону магілёўцы зьмянілі шэраг трэнэраў, але толькі Аляксандар Ваўчкоў замацаваўся на пасадзе галоўнага трэнэра. Клюб скончыў новы сэзон у чвэрцьфінале, ня здолеўшы выгуляць менскае «Юнацтва». Ва УЭХЛ «Хімвалакно» быў трэцім. У 2003 годзе да каманды далучыўся дасьведчаны Аляксандар Гальчанюк, які стаў лідэрам каманда на наступныя гады. У прыватнасьці, дзякуючы ягонаму ўнёску «Хімвалакно» чарговым разам здабыло бронзавыя мэдалі. Важную ролю выконваў украінскі нападнік Алег Шафарэнка.

Пагаршэньне вынікаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адзін з найлепшых абаронцаў клюбу Яўген Летаў.

У сэзоне 2004—2005 гадоў «Хімвалакно» здабыла бронзавыя мэдалі. У 2006 годзе найлепшым бамбардзірам клюбу стаў Аляксандар Мацярухін, а сам клюб быў чацьвертым. У сэзоне 2006—2007 гадоў каманда спатыкнулася аб наваполацкі «Хімік»-СКА ў чвэрцьфінале. Па сэзоне Ваўчкоў сышоў з клюбу, гэтак жа як і шэраг стрыжневых гульцоў. Каманда пераважна гуртавалася вакол маладых гульцоў, трэнаваць якіх стаў Сяргей Вусанаў. Перад плэй-оф магілёўцы яшчэ страцілі Аляксандра Бараўкова. У выніку «Хімвалакно» саступіла ў чвэрцьфінале менскаму «Дынама». На новы сэзон каманда практычна захавала свой склад, яшчэ ўмацаваўшыся абаронцамі Паўлам Мікульчыкам і Яўгенам Летавым, які вярнуўся ў Магілёў. «Хімвалакно» замыкнула першую чацьвёрку ў рэгулярным сэзоне. У паўфінале магілёўцы перамаглі «Віцебск», а закінутая шайба Івана Сахарава сталася ня толькі вывела каманду ў паўфінале, але і была 100-й для гульца ў колерах дружыны. Тым ня менш, ва ўпартай барацьбе квіток у фінал здабыло «Юнацтва». У наступным розыгрышы «Хімвалакно» ў чвэрцьфінале сустрэлася з кіеўскім «Сокалам», саступіўшы паводле вынікаў пяці гульняў зь лікам 2:3.

У 2010 годзе каманда моцна зьмянілася. Галоўны спонсар адмовіўся ад падтрымкі каманды, праз што клюб быў перайменаваны ў «Магілёў», а вядучыя хакеісты сышлі з дружыны. У выніку калектыў фінішаваў на 10 радку, упершыню ня трапіўшы ў вырашальны раўнд. Не зважаючы на страту свайго бамбардзіра Арцём Бажко, які далучыўся да «Нёману», клюб на наступны год здолеў зачапіцца за 8 месца. Аднак, у чвэрцьфінале адразу саступіў «Мэталюргу». У міжсэзоньне «ільвы» зноў страцілі лідэраў, пераарыентаваўшыся на моладзь[1]. У выніку каманда чатыры сэзоны запар займала апошняе месца. За гэты час папрацавалі з камандай Юры Чух і Міхаіл Клімін. У сэзоне 2016—2017 гадоў «Магілёў», нарэшце, не замкнуў турнірнай табліцы, скончыўшы сэзон на 10 месцы. Такі ж вынік паўтарыўся праз год, калі каманду ачольваў Дзьмітры Ралькоў. Перад пачаткам сэзону 2018—2019 гадоў Экстраліга была рэфармаваная, і магілёўцы трапілі ў другі дывізіён. Не зважаючы на страту нападніка Івана Каташэнкі[2], «ільвы» з улікам паніжэньня канкурэнцыі выбіліся да ліку лідэраў турніру. Паводле вынікаў рэгулярнага сэзону аршанскі «Лякаматыў», які стаў пераможцам, і «Магілёў» далёка адарваліся ад сваіх канкурэнтаў. Абодва клюбы ўзялі ўдзел у пераходным турніры з прадстаўнікамі Экстралігі А — «Лідай» і жлобінскім «Мэталюргам». Аднак прадстаўнікі другога дывізіёну занялі апошнія месцы і не атрымалі права на ўдзел у элітным дывізіёне. Тым ня менш, перад пачаткам новага сэзону Фэдэрацыя хакею Беларусі пастанавіла перавесьці каманду моладзевай зборнай Беларусь U20 у дывізіён ніжэй. У адваротным кірунку рушыў «Магілёў», які атрымаў месца толькі праз наяўнасьць фарм-клюбу ў сваёй структуры, бо «Лякаматыў» такой каманды бракавала[3].

Да дружыны вярнуўся Каташэнка[4], а таксама шыхты клюбу ўзмацнілі Аляксандар Кудраўцаў[5], Віктар Андрушчанка[6] і Ягор Ягораў[7]. Зважаючы на ўзмацненьні, каманда праз высокую канкурэнцыю фінішавала сёмай, але ўпершыню за доўгі час прабілася ў турнір плэй-оф, дзе саступіла «Нёману». У наступным сэзоне «Магілёў» быў апошнім у Экстралізе А, а ў матчах плэй-ін саступіў наваполацкаму «Хіміку». У 2021 годзе Экстраліга вярнулася да звыклага фармату, а дружыну ачоліў Аляксандар Мацярухін. Вынікі клюбу зноў пагоршыліся.

Паводле стану на 14 верасьня 2024 году

Брамнікі
30 Сьцяг Беларусі Матвей Мацкевіч 30.07.2003 31 Сьцяг Расеі Дзьмітры Крапова 20.01.1999
Сьцяг Беларусі Уладзімер Рабко 28.12.2003
Абаронцы
8 Сьцяг Беларусі Марк Рудакоўскі 12.11.2003 12 Сьцяг Беларусі Андрэй Клепча 14.12.1997
13 Сьцяг Расеі Пётар Андрукоў 22.04.2005 16 Сьцяг Беларусі Максім Прахарэнка 18.06.2002
22 Сьцяг Расеі Арцём Воўкаў 26.07.1999 34 Сьцяг Беларусі Уладзіслаў Рагаўцоў 11.03.2003
77 Сьцяг Беларусі Павал Камко 02.05.2004 99 Сьцяг Беларусі Дзяніс Малішэўскі 27.05.1995
Сьцяг Расеі Савелі Лёўкін 31.03.2004 Сьцяг Расеі Даніл Новікаў 02.11.2002
Нападнікі
7 Сьцяг Беларусі Арцём Лагуноў 07.04.1993 10 Сьцяг Беларусі Аляксандар Папкоў 15.05.2000
14 Сьцяг Беларусі Максім Папкоў 05.05.2002 23 Сьцяг Беларусі Расьціслаў Вільчынскі 01.06.2003
26 Сьцяг Беларусі Арцём Шапіра 26.12.2000 27 Сьцяг Расеі Андрэй Равацкі 28.04.1998
28 Сьцяг Беларусі Мацьвей Мацярухін 24.08.2006 37 Сьцяг Беларусі Ільля Шапіра 01.06.2001
47 Сьцяг Расеі Максім Аскараў 24.01.1997 49 Сьцяг Беларусі Арсень Малючэнка 31.12.2004
71 Сьцяг Расеі Герман Грачоў 28.12.1999 81 Сьцяг Расеі Руслан Наўрузаў 05.07.2000
88 Сьцяг Беларусі Данііл Гапееў 26.08.2002 90 Сьцяг Расеі Руслан Гаспадынька 02.02.2001
91 Сьцяг Расеі Канстанцін Калінін 02.05.1998 Сьцяг Расеі Алег Багатаў 18.07.2002
Сьцяг Расеі Каміль Галімулін 26.01.2004 Сьцяг Расеі Дзьмітры Цімафееў 07.02.2002
Сьцяг Расеі Антон Васільеў 25.05.1998

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]