Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Таўталёгія (рыторыка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Таўталё́гія (па-старажытнагрэцку: ταυτολογία) — паўтарэньне блізказначных словаў або выразаў. Напрыклад:

Ці сьвет, ці сьвітае,
Ці на зоры займае?

Таўталёгія зьвяртае ўвагу чытача (слухача) твора на нейкую думку, удакладняе яе, дапамагае ўзмацніць рытмічнасьць мовы, надаць ёй большую эмацыянальнасьць. Асабліва часта таўталёгія ўжываецца ў народнай паэзіі. Ужытая недарэчы таўталёгія можа зьбедніць выказваньне, абясцэніць яго. Часам таўталёгію называюць плеаназмам.