Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Шыракалісты лес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Шырокаліставыя лясы»)
Букавы лес у Карпатах

Шыракалістыя лясы — лясы, якія складаюцца з дрэвавых пародаў з шырокімі ліставымі пласьцінкамі (дуб, бук, клён, ліпа, граб, ільм і іншыя). Шыракалістыя лясы распаўсюджаныя пераважна ва ўмераным кліматычным поясе Паўночнага паўшар’я.

На тэрыторыі Беларусі не ўтвараюць значных масіваў, а сустракаюцца асобнымі астраўкамі сярод іншых лясных фармацыяў. Найвялікшыя абшары шыракалістых лясоў знаходзяцца ў Белавескай і Налібоцкай пушчах, а таксама на Наваградзкім і Менскім узвышшах. Асноўнымі шыракалістымі пародамі ў Беларусі зьяўляюцца дуб чарэшчаты, граб звычайны, ясень звычайны, клён востралісты, ліпа драбналістая і вяз гладкі. У Паазер’і граб практычна адсутнічае і замяняецца елкай эўрапейскай. Сталымі спадарожнікамі шыракалістых пародаў у беларускіх лясах зьяўляюцца алешына чорная, бяроза барадаўчатая і асіна. Сярод усіх шыракалістых лясоў найвялікшую плошчу займаюць дубовыя: 2,8 тыс. км² або 4% усёй лесапакрытай паверхні краіны.

  • Каропа Г. Н. Физическая география Беларуси: курс лекций. — Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2004. — 107 с.