Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Троцкае княства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Троцкае княства
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус Княства
Адміністрацыйны цэнтар Трокі
Найбуйнейшыя гарады Коўна, Горадня, Наваградак
Дата ўтварэньня 1337
Дата скасаваньня 1413
Князі Кейстут, Скіргайла, Вітаўт
Мовы ва ўжытку старабеларуская, летувіская, польская[Крыніца?]
Плошча 31 100 км²
Месцазнаходжаньне Троцкага княства
Троцкае княства на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Тро́цкае кня́ства — удзельнае княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, якое існавала ў XIV — пачатку XV стагодзьдзя.

Пасьля сьмерці вялікага князя літоўскага Гедзіміна ягоныя сыны — Альгерд і Кейстут — дамовіліся падзяліць паміж сабой уладу ў Літве. Альгерд стаў Вялікім князем, кіраўніком Вільняй і Ўсходняй Аўкштотай. Кейстут атрымаў заходнія вобласьці (сучасныя Заходняя Летува, Заходняя Беларусь і Падляшша), якія дзяліліся на Жамойць і іншыя землі, атрымаўшыя статус Троцкага княства са сталіцай у літоўскай крэпасьці Трокі).

У 1382 годзе падчас рамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1381—1384 гадоў Кейстут, быўшы ўжо Вялікім князем, быў схоплены сваім пляменьнікам Ягайлам і зьняволены ў вязьніцы[1] ў Крэўскім замку, дзе загінуў пры смутных акалічнасьцях (верагодна, быў задушаны)[2]. Троцкім князем стаў Скіргайла — брат новага Вялікага князя Ягайлы . Сын Кейстута Вітаўт, жадаючы вярнуць бацькаўскія землі, распачаў другую грамадзянскую вайну. Барацьба скончылася складзеньнем Востраўскага пагадненьня, па якім Вітаўт атрымліваў Жамойць, Троцкае княства і станавіўся Вялікім князем літоўскім як васал караля польскага[3].

2 кастрычніка 1413 году па ўмовах Гарадзельскай уніі Княства ператваралася ў Троцкае ваяводзтва, якім з гэтага часу кіравалі ваяводы, прызначаныя Вялікім князем.

Мапа Вялікага Княства Літоўскага (Троцкае ваяводзтва адзначана чырвоным). Межы ваяводзтва ў цэлым адпавядалі межам княства[Крыніца?]

Прыкладныя межы княства выглядалі наступным чынам: ад мяжы з Лівоніяй на поўначы да гораду Кобрынін у Мазовіі на поўдні, і ад мяжы з Жамойцю і Польшчай на захадзе да віленскіх земляў на ўсходзе. У склад княства ўваходзілі такія гарады, як Коўна, Горадня, Наваградак.

# Імя Партрэт Пачатак кіраваньня Канец кіраваньня
1
Кейстут
1337 год
1382 год
2
Скіргайла
1382 год
1392 год
3
Вітаўт
1392 год
1413 год
  1. ^ Koncius J. B. Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. — Miami: Franklin Press, 1964. — pp. 21-23.
  2. ^ Генадзь Сагановіч. Ягайла // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0 С. 775—776.
  3. ^ Анатоль Грыцкевіч. Востраўскае пагадненьне // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4 С. 465.