17 лютага
(Пасля перасылкі з 17.2)
17 лютага — сорак восьмы дзень года па Грыгарыянскім календары
← люты → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 |
Падзеі
правіць- 1164: Каля 20 тысяч чалавек загінула на ўзбярэжжы Паўночнага vора падчас паводкі, выкліканай штормам.
- 1387: Паводле прывілея вялікага князя Ягайлы створана Віленскае біскупства.
- 1387: Першая ўзгадка Малатоў (цяпер Малетай у Літве).
- 1568: У Адрыянапалі падпісана мірнае пагадненне паміж імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліянам II Габсбургам і асманскім султанам Селімам II.
- 1904: Прэм’ера оперы Джакама Пучыні «Мадам Батэрфляй» адбылася ў міланскім тэатры «Ла Скала».
- 1923: Клайпедскі край стаў тэрыторыяй Літоўскай Рэспублікі.
- 1987: Заснаваны Дзаржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі БССР пад кіраўніцтвам М. Фінберга.
- 2008: Косава абвясціла незалежнасць ад Сербіі.
- 2017: У Мінску адбыўся «Марш абураных беларусаў» супраць прэзідэнцкага Дэкрэта № 3 і эканамічнай палітыкі ўлад, затым пратэсты перакінуліся на іншыя гарады Беларусі.
Нарадзіліся
правіць- 1653: Арканджэла Карэлі, італьянскі скрыпач і кампазітар (пам. 8.12.1713)
- 1776: Жан-Марк Мусон, першы канцлер Швейцарыі
- 1806: Канстанцін Тышкевіч, беларускі археолаг (пам. 13.7.1868)
- 1819: Філіп Яфе, нямецкі гісторык (пам. 3.4.1870)
- 1837: Канстанцін Ельскі, вучоны-біёлаг, географ, геолаг і падарожнік (пам. 26.11.1896)
- 1888: Ота Штэрн, нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1935: Стэнлі Норман Коэн, амерыканскі генетык
- 1935: Анта Раўкас, эстонскі вучоны-геолаг
- 1943: Раіса Сцяпанаўна Недашкоўская, украінская актрыса
- 1952: Уладзімір Крываблоцкі, беларускі мастак-манументаліст
- 1955: Уладзімір Вішнеўскі, беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, жывапісец, скульптар, педагог
- 1961: Андрэй Каратаеў, расійскі навуковец у галіне дэмаграфіі, сацыялогіі, гісторыі, эканомікі, футуралогіі
- 1963: Майкл Джордан, амерыканскі баскетбаліст
- 1999: Крысцьян Чэх, славенскі лёгкаатлет
Памерлі
правіць- 440: Месроп Маштоц, армянскі вучоны-асветнік (нар. ~362)
- 1600: Джардана Бруна, італьянскі філосаф, прылюдна спалены ў Рыме (нар. 1548)
- 1612: Гермаген, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (нар. ~1530)
- 1673: Мальер, французскі драматург, акцёр, рэфарматар сцэнічнага мастацтва (нар. 13.1.1622)
- 1788: Марыс Кантэн дэ Латур, французскі мастак (нар. 5.9.1704)
- 1827: Іаган Генрых Песталоці, швейцарскі педагог (нар. 12.1.1746)
- 1847: Уільям Колінз (мастак)
- 1856: Генрых Гейнэ, нямецкі паэт, публіцыст і крытык (нар. 13.12.1797)
- 1938: Міхась Багун, беларускі паэт, перакладчык (нар. 8.11.1908)
- 1980: Грэхем Вівіян Сазерленд, брытанскі мастак (нар. 24.8.1903)
- 1984: Павел Баціцкі, савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (нар. 14(27).6.1910)
- 2005: Амар Сівары, аргенцінскі і італьянскі футбаліст
Святкуюць
правіць- Міжнародны Дзень спантанай праявы дабрыні