1906
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1906 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіць.
- 1 студзеня: Пачалося Горвальскае выступленне сялян.
- 27 студзеня: Эсэр Іван Пуліхаў разам з Аляксандрай Ізмайловіч здзейсніў замах на мінскага губернатара Паўла Курлова.
- 20 красавіка: Адна з першых сцэнічных пастановак на беларускай мове адбылася ў маёнтку Пятроўшчына каля Мінска.
- 2 мая: У Афінах завяршыліся Алімпійскія гульні, якія не былі прызнаны МАК афіцыйнымі і не атрымалі парадкавага нумара.
- 18 мая: У Пецярбургу заснава суполка «Загляне сонца і ў наша аконца», якая выдала першы беларускі буквар.
- 10 ліпеня: Нелегальны з’езд беларускіх настаўнікаў, які адбываўся ў вёсцы Мікалаеўшчына, разагнала паліцыя. У ліку іншых удзельнікаў быў пазбаўлены права працаваць настаўнікам К. Міцкевіч (Якуб Колас).
- 21 ліпеня: Пётр Сталыпін заступіў на пасаду прэм’ер-міністра Расіі.
- 10 лістапада: У Вільні пачалося выданне «Нашай нівы».
- 14 снежня: У Мінску заснавана кніжнае таварыства «Мінчук»
- 24 снежня: У амерыканскім мястэчку Брант Рок (штат Масачусетс) канадзец Рэджынальд Фесендэн першым у свеце перадаў па радыё музычную праграму.
Нарадзіліся
правіць- 7 студзеня: Антанас Венцлава, літоўскі паэт, празаік, крытык, перакладчык, дзяржаўны дзеяч (пам. 28.6.1971)
- 11 студзеня: Альберт Гофман, швейцарскі хімік (пам. 29.4.2008)
- 15 студзеня: Арыстоцель Анасіс, грэчаскі суднаўладальнік, мільярдэр
- 22 студзеня: Андрэй Александровіч, беларускі пісьменнік, перакладчык (пам. 6.1.1963)
- 4 лютага: Дзітрых Банхёфер, нямецкі лютэранскі пастар, тэолаг, удзельнік антынацысцкай змовы
- 18 лютага: Ганс Аспергер, аўстрыйскі педыятр і псіхіятр, імем якога названы сіндром Аспергера
- 4 верасня: Макс Дэльбрук, нямецкі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1969 года (пам. 9.3.1981)
- 2 лістапада: Лукіна Вісконці, італьянскі кінарэжысёр (пам. 17.4.1976)
- 27 снежня: Аляксандра Саковіч, беларуская пісьменніца (пам. 8.1.1997)
- 30 снежня: Кэрал Рыд, брытанскі кінарэжысёр
Памерлі
правіць- 26 лютага: Іван Пуліхаў, беларускі рэвалюцыянер (нар. 5.9.1879)
- 5 верасня: Людвіг Больцман, аўстрыйскі фізік-тэарэтык (нар. 20.2.1844)
- 22 кастрычніка: Поль Сезан, французскі мастак (нар. 19.1.1839)
- 23 кастрычніка: Аляксандр Мікалаевіч Весялоўскі, рускі гісторык літаратуры (нар. 16.2.1838)