1940
год
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1940 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіць- 15 студзеня: Указам Прэзідыума ВС БССР у Беластоцкай, Баранавіцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях БССР замест паветаў утвораны 101 раён.
- 10 лютага: Першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі; 50 тысяч чалавек, членаў з сем’яў асаднікаў і работнікаў лясной аховы, выпраўлена ў Сібір і Казахстан.
- 5 сакавіка: Палітбюро ЦК ВКП(б) прыняло рашэнне аб расстрэле ваеннапалонных польскіх афіцэраў, якія знаходзіліся ў савецкіх турмах (гл. Катынскі расстрэл).
- 6 сакавіка: Абвешчана перамір’е ў савецка-фінскай вайне.
- 12 сакавіка: Падпісанне мірнага дагавору паміж СССР і Фінляндыяй — канец савецка-фінскай вайны.
- 13 сакавіка: Спектаклем «Каварства і каханне» Фрыдрыха Шылера ў Гродне адкрыўся Дзяржаўны польскі тэатр БССР.
- 9 красавіка: Узброеныя сілы нацысцкай Германіі распачалі Нарвежскую аперацыю.
- 10 красавіка: Ісландыя атрымала незалежнасць ад Даніі.
- 13 красавіка: Другі этап дэпартацыі з Заходняй Беларусі асоб, абвінавачаных у адданасці польскаму ўраду і падрыхтоўцы ваенных дзеянняў супраць СССР; пад дэпартацыю трапіла 24 тысячы чалавек.
- 27 красавіка: Нацыстамі створаны канцлагер Асвенцым.
- 2 мая: Адменены Летнія Алімпійскія гульні 1940 года.
- 10 мая: Германскія войскі ўварваліся ў Галандыю, пачалася Французская кампанія. Нямецкі горад Фрайбург памылкова бамбардзіравала авіяцыя Люфтвафэ.
- 14 мая: Здзейснена бамбардзіроўка Ратэрдама, Галандыя капітулявала.
- 23 мая: Уінстан Чэрчыль абраны Прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
- 5 чэрвеня: Распачалася Дэкада беларускага мастацтва ў Маскве.
- 14 чэрвеня: Войскі нацысцкай Германіі ўвайшлі ў Парыж.
- 21 чэрвеня: Чэрвеньскі пераварот у Эстоніі, абвешчаны новы ўрад на чале з Іаганесам Варэс-Барбарусам.
- 27 чэрвеня: Уступленне Чырвонай Арміі ў Бесарабію і Паўночную Букавіну.
- 29 чэрвеня: Дэпартацыя з Беларусі асоб, што ўцяклі з нямецкай акупацыйнай зоны; ў Сібір і Казахстан выпраўлена 23 тысячы чалавек.
- 21 ліпеня: Утвораны Латвійская, Літоўская і Эстонская ССР.
- 1 кастрычніка: Альберт Эйнштэйн атрымлівае сертыфікат аб амерыканскім грамадзянстве.
Нарадзіліся
правіць- 28 студзеня: Леанід Дайнека, гістарычны раманіст (памёр 21.8.2019).
- 1 красавіка: Уладзімір Басалыга, беларускі графік.
- 13 красавіка: Макс Мослі, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі аўтаспорту.
- 13 красавіка: Жан-Мары Гюстаў ле Клезіё, французскі празаік.
- 16 красавіка: Маргрэтэ II, каралева Даніі.
- 18 мая: Ян Чыквін, беларускі паэт, літаратуразнавец, перакладчык, доктар філалагічных навук з Беласточчыны.
- 24 мая: Іосіф Аляксандравіч Бродскі, расійскі і амерыканскі паэт, эсэіст, драматург, перакладчык. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 28.1.1996).
- 5 жніўня: Элізабет Дэпардзьё, французская актрыса.
- 9 кастрычніка: Джон Уінстан Она Ленан, брытанскі рок-музыкант, заснавальнік і ўдзельнік гурта The Beatles.
- 15 кастрычніка: Пітэр Чарлз Догерці, аўстралійскі і амерыканскі вучоны ў галіне імуналогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1996).
Памерлі
правіць- 17 чэрвеня: Артур Гардэн, англійскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1929).
- 18 жніўня: Уолтэр Персі Крайслер, амерыканскі прадпрымальнік.
- 30 жніўня: Джозеф Джон Томсан, англійскі фізік.
- 6 лістапада: Лявон Дубейкаўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, паэт, архітэктар.