1947
год
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1947 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіць- 12 лютага: Упаў Сіхатэ-Алінскі метэарыт.
- 7 сакавіка: Нанова пачынаецца грамадзянская вайна ў Кітаі.
- 12 сакавіка: Абвешчана «Дактрына Трумэна», у аснове якой палітыка «стрымлівання» ў адносінах да СССР ва ўсім свеце.
- 28 красавіка: Тур Хеердал з таварышамі на плыце Кон-Цікі выйшаў з Перу ў плаванне да астравоў Акіяніі.
- 3 мая: У Японіі пачала дзейнічаць новая Канстытуцыя.
- 11 мая: Сіам перайменаваны ў Тайланд.
- 18 ліпеня: Кароль Вялікабрытаніі Георг VI падпісаў закон аб незалежнасці Брытанскай Індыі.
- 7 жніўня: Тур Хеердал на бальсавым плыце «Кан-Цікі» дасягнуў астравоў Туамоту ў Палінезіі.
- 15 жніўня: Індыя атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі.
- 20 кастрычніка: Адкрыўся Гродзенскі абласны драматычны тэатр.
- 31 кастрычніка: У Мюнхене на беларускай мове пачала выходзіць газета «Бацькаўшчына».
- 23 снежня: Адбылася першая дэманстрацыя транзістара на Bell Labs.
- 29 снежня: У Остэргофене, на сходзе, прысвечаным 30-й гадавіне І Усебеларускага з’езду, было афіцыйна абвешчана пра аднаўленне дзейнасці Рады БНР на чале з Міколам Абрамчыкам.
- 30 снежня: Кароль Румыніі Міхай I адрокся трона.
Нарадзіліся
правіць- 1 студзеня: Віталь Міхайлавіч Баркоўскі, беларускі рэжысёр
- 26 студзеня: Святлана Арцёмаўна Акружная, беларуская актрыса
- 25 лютага: Яўген Шатохін, беларускі мастак, грамадскі дзеяч
- 25 сакавіка: Элтан Джон, брытанскі музыка
- 18 красавіка: Ежы Штур, акцёр тэатра і кіно
- 25 красавіка: Ёхан Кройф, нідэрландскі футбаліст і трэнер
- 11 мая: Раіса Баравікова, беларуская паэтка, пісьменніца.
- 8 чэрвеня: Эрык Вішаўс, амерыканскі генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1995)
- 25 ліпеня: Аляксандр Мілінкевіч, беларускі палітык
- 6 жніўня: Махамад Наджыбула, палітычны і дзяржаўны дзеяч Афганістана
- 27 верасня: Уладзімір Міхнюк, беларускі гісторык
- 5 снежня: Алесь Разанаў, беларускі паэт і перакладчык
Памерлі
правіць- 14 студзеня: Вацлаў Міхневіч, беларускі і літоўскі архітэктар.
- 17 студзеня: Эжэн Ланці, эсперантыст, сацыяліст і пісьменнік, заснавальнік SAT і стваральнік тэорыі безнацыяналізма
- 25 студзеня: Аль Капонэ, амерыканскі гангстэр (нар. 17.1.1899)
- 20 красавіка: Крысціян X, кароль Даніі
- 20 мая: Філіп Эдуард Антон фон Ленард, нямецкі фзік
- 7 жніўня: Антон Дзянікін, расійскі военачальнік, палітычны і грамадскі дзеяч, мемуарыст (нар. 1872)
- 19 жніўня: Самуіл Агурскі, беларускі і яўрэйскі гісторык
- 4 кастрычніка: Макс Планк, нямецкі фізік