19 ліпеня
19 ліпеня — двухсоты (дзвесце першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← ліпень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
Падзеі
правіць- 1270: У Залатой Ардзе за адмову зрачыся праваслаўя забіты разанскі князь Раман Алегавіч.
- 1450: Першая згадка Узды.
- 1822: Французскі вынаходнік Жазеф Ньепс (фр.: Joseph Nicéphore Niépce) атрымаў першы ў свеце фотаздымак.
- 1877: Расійскія войскі і балгарскія атрады ўзялі Шыпку, адкрыўшы сабе шлях на Балканскі паўвостраў.
- 1930: У Менску арыштаваны Максім Гарэцкі, абвінавачаны па сфабрыкаванай справе Саюза вызвалення Беларусі.
- 1949: Лаос абвясціў незалежнасць.
- 1952: У Хельсінкі адкрыліся XV Летнія Алімпійскія гульні, у якіх упершыню прыняла ўдзел каманда СССР.
- 1972: Івану Мележу і Івану Шамякіну прысвоены званні народных пісьменнікаў Беларусі.
- 1980: У Маскве пачаліся XXII Летнія Алімпійскія гульні.
- 2019: Захоп брытанскага танкера ў Армузскім праліве сіламі Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі Ірана.
Нарадзіліся
правіць- 1688: Джузэпэ Кастыльёнэ, мастак
- 1698: Ёган Якаб Бодмер, швейцарскі пісьменнік, філолаг
- 1834: Эдгар Дэга, французскі мастак (пам. 27.9.1917)
- 1846: Эдуард Чарлз Пікерынг, амерыканскі астраном (пам. 1919)
- 1869: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, інжынер-будаўнік, паэт (пам. 6.11.1940)
- 1879: Эжэн Ланці, эсперантыст, сацыяліст і пісьменнік, заснавальнік SAT і стваральнік тэорыі безнацыяналізма (пам. 17.1.1947)
- 1893: Уладзімір Маякоўскі, рускі паэт (пам. 1930)
- 1895: Сюй Бэйхун, кітайскі мастак (пам. 26.9.1953)
- 1896: Андрус Дабулявічус, літоўскі паэт, публіцыст (пам. 20.6.1938)
- 1898: Герберт Маркузэ, нямецкі філосаф, сацыёлаг, ідэолаг левых экстрэмістаў на Захадзе (пам. 29.7.1979)
- 1915: Антон Шукелойць, беларускі грамадскі дзеяч у ЗША
- 1921: Разалін Сасмэн Ялаў, амерыканскі вучоны ў галіне біяфізікі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (пам. 30.5.2011)
- 1927: Міхась Саўка, беларускі і бельгійскі мастак-рэстаўратар (пам. 10.9.1990)
- 1928: Джон Брэтбі, брытанскі мастак
- 1929: Гастан Глок, аўстрыйскі інжынер, заснавальнік фірмы па выпуску зброі
- 1941: Томас Сарджэнт, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Памерлі
правіць- 1374: Франчэска Петрарка, італьянскі паэт (нар. 20.7.1304)
- 1630: Даніэле Крэспі, італьянскі мастак
- 1814: Мэцью Фліндэрс, англійскі даследчык Аўстраліі
- 1855: Тамаш Зан, беларускі і польскі паэт-рамантык, удзельнік рэвалюцыйнага руху, прыродазнавец (нар. 21.12.1796)
- 1957: Мікола Засім, беларускі паэт (нар. 19.11.1908)
- 1984: Фаіна Ранеўская, савецкая актрыса
- 1989: Ільмар Тамур, эстонскі тэатральны рэжысёр
- 2006: Жэрар Уры, французскі кінарэжысёр
- 2010: Ігар Дабралюбаў, беларускі рэжысёр, сцэнарыст (нар. 22.10.1933)
- 2016: Гары Маршал, амерыканскі кінарэжысёр