2007
год
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2007 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіцьСтудзень
правіць- 1 студзеня:
- Да Еўрапейскага Саюза далучыліся Балгарыя і Румынія.
- Славенія змяніла сваю нацыянальную валюту на еўра.
- 12 студзеня: Уведзена ў эксплуатацыю Салігорская ГЭС.
Люты
правіць- 10 лютага: «Мюнхенская прамова» Уладзіміра Пуціна.
- 14 лютага: Гурбангулы Бердымухамедаў заступіў на пасаду Прэзідэнта Туркменістана.
Сакавік
правіць- 1 сакавіка: Стартаваў Міжнародны палярны год.
- 4 сакавіка: Ва Уагадугу (Буркіна-Фасо) падпісана мірнае пагадненне, якое завяршыла Першую Івуарыйскую вайну.
- 7 сакавіка: Закарпацкая абласная рада пастанавіла прызнаць руснакоў карэннай нацыянальнасцю Закарпацця.
- 9 сакавіка: У Самалі збіты самалёт Іл-76 беларускай авіякампаніі «Трансавіяэкспарт».
- 29 сакавіка: Выпуск версіі 2.2 праграмнага пакета OpenOffice.org.
Красавік
правіць- 3 красавіка: У Францыі цягнік TGV устанавіў сусветы рэкорд хуткасці для цягнікоў, роўны 574,8 км/г.
- 10 красавіка: Латвія ўсталявала дыпламатычныя зносіны з Руандай.
- 15 красавіка: Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новазбудаваны касцёл Божай Міласэрнасці (Ліда).
- 23 красавіка: Утвораны беларускамоўны канал спадарожнікавага тэлебачання «Белсат».
Май
правіць- 6 мая: Прэзідэнтам Францыі абраны Нікаля Сарказі.
- 12 мая: Марыя Шэрыфавіч стала пераможцай песеннага конкурсу «Еўрабачанне» з песняй «Малітва».
- 14 мая: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь надаў гербу «Пагоня» статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
- 17 мая: Падпісанне Акта аб кананічных зносінах паміж Маскоўскім Патрыярхатам і Рускай праваслаўнай царквой за мяжой, уз’яднанне Рускай праваслаўнай царквы.
- 21 мая: У Грынвічы згарэў «Каці Сарк» (Cutty Sark), самы вядомы і апошні захаваны чайны кліпер.
Чэрвень
правіць- 16 чэрвеня: у Светлагорску пачаліся першыя археалагічныя раскопкі
- 27 чэрвеня:
- Гордан Браўн стаў прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
- Рада горада Гайнаўка (Польшча) прыняла закон аб выкарыстанні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі.
Ліпень
правіць- 7 ліпеня: Названы Новыя сем цудаў свету.
- 11 ліпеня: Ватыкан выступіў з заявай, у якой Рымскі прастол названы адзіным нашчадкам першапачатковай царквы, заснаванай Ісусам Хрыстом.
- 15 ліпеня: Адбылася ўрачыстая каранацыя абраза Маці Божай Гудагайскай папскімі каронамі.
- 20 ліпеня: Адкрылася «Басовішча—2007».
- 24 ліпеня: Прэзідэнтам Албаніі стаў Бамір Топі.
- 31 ліпеня: Пачалася міратворчая аперацыя ААН і Афрыканскага Саюза ў Дарфуры.
Жнівень
правіцьВерасень
правіць- 30 верасня: Парламенцкія выбары ва Украіне.
Кастрычнік
правіць- 18 кастрычніка: Беназір Бхута вярнулася ў Пакістан пасля васьмігадовай высылкі, у Карачы на шляху яе картэжа здзейснены тэракт.
Лістапад
правіць- 5 лістапада: Выйшла першая дыстрыбуцыя аперацыйнай сістэмы Android.
- 16 лістапада: Дональд Туск стаў прэм’ер-міністрам Польшчы.
- 20 лістапада: Прайшла прэзентацыя першага беларускамоўнага альбому гурту «J:морс» «Адлегласць».
- 23 лістапада: Мінскай вобласці нададзены герб і сцяг.
Снежань
правіць- 2 снежня: Выбары ў Дзяржаўную Думу Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.
- 13 снежня: Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер заступіла на пасаду Прэзідэнта Аргенціны.
- 13 снежня:
- Пачатак мараторыю на ўдзел Расіі ў Дагаворы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе.
- На саміце Еўрасаюза падпісаны Лісабонскі дагавор.
- 18 снежня: Юлія Цімашэнка заняла пасаду Прэм’ер-міністра Украіны.
- 21 снежня: Венгрыя, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія і Эстонія далучыліся да краінаў-удзельніц Шэнгенскай зоны.
- 23 снежня: Прынята рашэнне аб скасаванні манархіі ў Непале.
Нарадзіліся
правіцьПамерлі
правіць- 28 лютага: Генадзь Васілевіч Шкуратаў, беларускі акцёр
- 26 сакавіка: Міхаіл Ульянаў, рускі акцёр і мастацкі кіраўнік Тэатра імя Вахтангава
- 20 красавіка: Гай Пікарда, брытанскі даследчык беларускай культуры (нар. 20.7.1931)
- 23 красавіка: Барыс Ельцын, першы прэзідэнт Расіі
- 27 красавіка: Мсціслаў Растраповіч, выдатны віяланчэліст, дырыжор, праваабаронца (нар. 27.3.1927)
- 28 красавіка: Карл Фрыдрых фон Вайцзекер, нямецкі фізік і філосаф (нар. 28.6.1912)
- 30 красавіка: Грэгары Лемаршаль, французскі спявак
- 16 мая: Аляксандр Сільвановіч, дзеяч беларускай эміграцыі
- 25 мая: Уладзімір Каткоўскі, вядомы карыстальнік беларускага Сеціва
- 14 чэрвеня: Курт Вальдхайм, аўстрыйскі дыпламат і палітык, 4-ы Генеральны сакратар ААН (нар. 21.12.1918)
- 6 верасня: Лучана Павароці, італьянскі спявак (нар. 1935)
- 22 верасня: Марсель Марсо, французскі акцёр-мім
- 16 кастрычніка: Дэбора Кер, брытанская актрыса
- 25 кастрычніка: Алан Джэймс Бол, англійскі футбаліст (нар. 12.5.1945)
- 19 лістапада: Язэп Сажыч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, у 1982—1997 старшыня Рады БНР (нар. 5.9.1917)
- 22 лістапада: Марыс Бежар, французскі харэограф
- 27 снежня: у выніку тэракта загінула Беназір Бхута, былы прэм’ер-міністр Пакістана