Аазіс
Аа́зіс (ад ст.-грэч.: ὄασις са ст.-егіп.: wḥȝt) — размешчаны звычайна каля прыроднага вадаёма астравок расліннасці пасярод пустыні або паўпустыні.
Аазісы могуць істотна розніцца па велічыні і характары: ад невялікіх сажалак, абкружаных фінікавымі пальмамі да цэлых гарадоў з сельскагаспадарчай дзейнасцю і прамысловасцю.
У Антарктыцы аазісам называецца тэрыторыя, свабодная ад снегу і лёду.
У пераносным сэнсе — ціхае, спакойнае месца сярод навакольнага тлуму і мітусні.
Літаратура
правіць- Аа́зіс // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 4. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
- Оазис // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
правіць- Оазис Архівавана 30 верасня 2015. // Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей [Пер. с нем.]. — М.: ДиректМедиа Паблишинг, 2007. (руск.)