Адзёр
Адзёр — заражэнне дыхальных шляхоў адзёрным вірусам ад хворага чалавека пры размове, чханні і кашлі. Ускладненне хваробы выклікае паражэнне дыхальных шляхоў, органаў слыху і цэнтральнай нервовай сістэмы, гаймарыт, фарынгіт, ларынгіт, трахеіт, бранхіт, пнеўманію, серозны менінгіт, менінгаэнцэфаліт, энцэфалапатыю, полінеўрыт і падвостры склеразавальны панэнцэфаліт , што ўяўляе смяротную пагрозу.
Адзёр | |
---|---|
| |
МКХ-10 | B05. |
МКБ-10-КМ | B05 і B05.9 |
МКХ-9 | 055 |
МКБ-9-КМ | 055[1][2] |
DiseasesDB | 7890 |
MedlinePlus | 001569 |
eMedicine | derm/259 |
MeSH | D008457 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Папярэджанне
правіцьАдзіным спосабам прадухілення заражэння ёсць вакцынаванне. Насельніцтва Беларусі атрымлівае 2 прышчэпкі ў 1 і 6 год[3].
Праявы
правіцьХвароба пачынаецца ўздымам тэмпературы да +39 °C. З'яўляецца рэзкі сухі кашаль, закладзенасць носа, пачырваненне і разрыхленне слізістай задняй сценкі глоткі. Праз 2 дні ўзмацняецца кашаль, развіваецца кан'юнктывіт і святлабоязь, на слізістай шчок з'яўляецца плямістая экзантэма. Першы сып з'яўляецца за вушамі, на пераноссі. Цягам сутак сып распаўсюджваецца на ўвесь твар, шыю, верхнюю частку грудзіны, на другія суткі — на тулава і рукі, на трэція — на ногі. Сып мае выгляд дробных плям і пухіркоў ружовага або чырвонага колеру, якія на працягу некалькіх гадзін павялічваюцца ў памерах і зліваюцца. Праз 3-4 дні сып пачынае цямнець і знікае праз 7-19 дзён, што суправаджаецца вотруб'епадобным лушчэннем скуры[4].
Гл.таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Імунізацыя насельніцтва Рэспублікі Беларусь . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (26 сакавіка 2012). Праверана 11 чэрвеня 2013.
- ↑ Вольга Бацкалевіч. Адзёр і яго прафілактыка . Раённая газета «Ляхавіцкі веснік» (19 кастрычніка 2011). Праверана 11 чэрвеня 2013.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адзёр