Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                

Аспірантура — асноўная форма падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў у некаторых краінах і ў Беларусі.

Арганізуецца пры ВНУ і навукова-даследчых установах. У аспірантуру прымаюцца асобы з вышэйшай адукацыяй, якія выявілі здольнасці да навукова-педагагічнай і навукова-даследчай працы і вытрымалі ўступныя экзамены. Кожнаму аспіранту прызначаецца навуковы кіраўнік, які мае навуковую ступень кандыдата або доктара навук.

У Беларусі існуе вочная (3 гады навучання) і завочная (4 гады) аспірантура. Аспіранты вочнай формы навучання, якія навучаюцца за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэта, штомесяц атрымліваюць адпаведную стыпендыю на працягу ўсяго тэрміну навучання ў аспірантуры.

Асобы, якія праходзяць курс аспірантуры (аспіранты), здаюць кандыдацкія экзамены (па агульнаадукацыйных дысцыплінах — замежнай мове, філасофіі і метадалогіі навукі, асновам інфармацыйных тэхналогій — да паступлення ў аспірантуру, па дысцыпліне спецыяльнасці — падчас навучання ў аспірантуры), рыхтуюць дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук у форме рукапісу аб'ёмам прыкладна 100-200 старонак, публікуюць вынікі сваіх даследаванняў у навуковых часопісах (мінімум тры артыкулы), удзельнічаюць у навуковых канферэнцыях і інш.

Літаратура

правіць