Грэта Гервіг
Грэта Селеста Гервіг (англ.: Greta Celeste Gerwig; нар. 4 жніўня 1983) — амерыканская актрыса, сцэнарыст і рэжысёр, якая дабілася найбольшай вядомасці дзякуючы фільмам жанру мамблкор. Намінантка на прэміі «Оскар» і «Залаты глобус».
Грэта Гервіг | |
---|---|
англ.: Greta Gerwig | |
Дата нараджэння | 4 жніўня 1983[1] (41 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Ноа Баўмбах[d][2] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, драматург, кінаактрыса, пісьменніца, актрыса агучвання, кінасцэнарыст, кінапрадзюсар |
Узнагароды |
National Board of Review Award for Best Director[d] (28 лістапада 2017) Independent Spirit Award for Best Screenplay[d] (3 сакавіка 2018) Critics' Choice Movie Award for Best Original and Adapted Screenplay[d] (12 студзеня 2020) Critics' Choice Movie Award for Best Original and Adapted Screenplay[d] (14 студзеня 2024) Women of the Year[d] (6 сакавіка 2024) |
IMDb | ID 1950086 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 2011 годзе Гервіг дэбютавала ў камедыі «Больш чым секс», якая стала яе першай работай у незалежным кінематографе. Таго ж года знялася ў фільме «Артур. Ідэальны мільянер», рымейку аднайменнага фільма 1981 года. У 2012 годзе з’явілася ў няўдалым пілоце The Corrections для HBO, а таксама ў фільме Вудзі Алена «Рымскія прыгоды». Найбольш паспяховым праектам у кар’еры Гервіг стаў фільм «Мілая Фрэнсіс», за ролю ў якім яна здабыла пахвалу ад крытыкаў і намінацыю на прэмію «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю — камедыя або мюзікл. У 2014 годзе ўвайшла ў склад журы 64-га Берлінскага кінафестывалю.
У 2017 годзе яе поўнаметражны самастойны рэжысёрскі дэбют «Лэдзі Бёрд» з Сіршай Ронан у галоўнай ролі ўсталяваў рэкорд на сайце Rotten Tomatoes. Падлеткавая драма аб сталенні гераіні ў Сакрамента не атрымала ніводнай адмоўнай рэцэнзіі ані ад крытыкаў, ані ад гледачоў. Гэты фільм прынёс Гервіг намінацыі на прэміі «Залаты глобус» і BAFTA за найлепшы сцэнарый. Таксама за гэты фільм яе наамінавалі на дзве прэміі «Оскар» у катэгорыях «Лепшая рэжысёрская праца» і «Найлепшы арыгінальны сцэнарый». Стала пятай жанчынай, намінаванай на «Оскар» за рэжысуру.
У чэрвені 2018 года стала вядома, што Гервіг будзе рэжысёрам новай экранізацыі рамана Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны», сцэнарый да якога яна напісала раней. Фільм выйшаў на экраны ў снежні 2019 года і атрымаў прызнанне крытыкаў. На 92-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» фільм атрымаў шэсць намінацый, у тым ліку ў катэгорыі «Найлепшы адаптаваны сцэнарый», але перамагла толькі ў намінацыі за «Найлепшы дызайн касцюмаў».
Гервіг выканала адну з галоўных роляў разам з Адамам Драйверам у фільме Ноа Баўмбаха «Белы шум», знятым па аднайменным рамане Дона Дэліла. Фільм адкрыў 79-ы Венецыянскі кінафестываль і 60-ы Нью-Ёркскі кінафестываль. Гервіг таксама з’яўляецца суаўтаркай сцэнарыя і рэжысёрам фільма Warner Bros. «Барбі» з Марго Робі ў галоўнай ролі, здымкі якога скончыліся ў 2022 годзе, а прэм’ера чакаецца 21 ліпеня 2023 года. У фільме таксама здымаюцца Раян Гослінг (у ролі Кена), Уіл Ферэл, Эма Макі і Майкл Сера.
Зноскі
- ↑ Greta Gerwig // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vasquez I., Jordan J. Greta Gerwig and Noah Baumbach Are Married After 12 Years of Dating — Time Inc., Dotdash Meredith, 2023. — ISSN 0093-7673; 2169-2157; 0093-7673 Праверана 23 студзеня 2024.