Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                

Джэймс Скулкрафт Шэрман

Джэймс Скулкрафт Шэрман (англ.: James Schoolcraft Sherman, 24 кастрычніка 1855 — 30 кастрычніка 1912) — амерыканскі палітык, член Рэспубліканскай партыі, віцэ-прэзідэнт ЗША ў перыяд з 1909 па 1912 год.

Джэймс Скулкрафт Шэрман
англ.: James Schoolcraft Sherman
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
4 сакавіка 1887 — 3 сакавіка 1891
27-ы віцэ-прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1909 — 30 кастрычніка 1912
Папярэднік Чарльз Фэрбенкс
Пераемнік Томас Райлі Маршал
Нараджэнне 24 кастрычніка 1855(1855-10-24)[1][2][…]
Смерць 30 кастрычніка 1912(1912-10-30)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Richard Updike Sherman[d]
Маці Mary Frances Sherman[d]
Жонка Carrie Babcock Sherman[d]
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шэрман нарадзіўся ў 1855 годзе ў амерыканскім горадзе Ютыка, штат Нью-Ёрк. У 1878 годзе скончыў каледж Гамільтана і на працягу двух гадоў навучаўся юрыспрудэнцыі, пасля чаго ў 1880 годзе заняўся адвакацкай практыкай. У 1884 годзе заняў пасаду мэра Ютыка. Будучы членам Рэспубліканскай партыі, у 1886 ён быў абраны ў Кангрэс ЗША прадстаўніком штата Нью-Ёрк. У 1890 годзе ён саступіў сваё месца Генры Бентлі, аднак ізноў быў пераабраны ў Палату Прадстаўнікоў два гады праз і прапрацаваў у ёй яшчэ 16 гадоў.

У 1908 годзе Шэрман быў абраны віцэ-прэзідэнтам пры прэзідэнце Уільяме Тафце. Ён уступіў у пасаду 4 сакавіка 1909 г. і знаходзіўся на ёй да канца жыцця. Будучы намінаваны Рэспубліканскай партыяй на другі тэрмін (зноў у пары з Тафтам), Шэрман памёр за тыдзень да выбараў 1912 года, але яго імя засталося ў выбарчым бюлетэні на ўсенародным галасаванні. У сакавіку 1913 г. пасаду віцэ-прэзідэнта заняў дэмакрат Томас Маршал, які выйграў выбары, разам з прэзідэнтам Вудра Вільсанам.

Зноскі

Спасылкі

правіць