Паліцэйская акадэмія 6: Горад у аблозе
«Паліцэйская акадэмія 6: Горад у аблозе» (англ.: Police Academy 6: City Under Siege) — амерыканская крымінальная камедыя 1989 года рэжысёра Пітэра Бонэрза. З’яўляецца шостым фільмам з серыі «Паліцэйская акадэмія». Фільм «Паліцэйская акадэмія 5: Прызначэнне — Маямі Біч», які быў выпушчаны годам раней, папярэднічаў гэтаму фільму, а ў 1994 годзе выйшаў наступны і апошні фільм «Паліцэйская акадэмія: Місія ў Маскве». Фільм атрымаў рэйтынг PG за своеасаблівы слэнг і непрыстойны гумар.
Паліцэйская акадэмія 6: Горад у аблозе | |
---|---|
Police Academy 6: City Under Siege | |
Жанр | камедыя, крымінал |
Рэжысёр | Пітэр Бонэрз |
Прадзюсар |
Пол Масланскі Дон Уэст |
Сцэнарыст |
Стывен Карвік Ніл Ізраэл Пэт Профт |
У галоўных ролях |
Буба Сміт Дэвід Граф Майкл Уінслау Мэрыян Рэмсі Лэнс Кінсі Джордж Бэйлі Мэт Мак-Кой Джордж Гейнс |
Аператар | Чарлз Рошэр малодшы |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Warner Bros. |
Працягласць | 84 хвіліны |
Зборы | $11,567,217 |
Краіна | ЗША |
Мова | англійская |
Год | 1989 |
Папярэдні фільм | Паліцэйская акадэмія 5: Прызначэнне — Маямі Біч |
Наступны фільм | Паліцэйская акадэмія: Місія ў Маскве |
IMDb | ID 0098105 |
Афіцыйны сайт (англ.) |
Лента стала апошняй у франшызе, у якой прымалі ўдзел Буба Сміт, Мэрыян Рэмсі, Брус Махлер, Лэнс Кінсі і Джордж Робертсан у ролях Хайтаўэра, Хукса, Фэклера, Проктара і шэфа Хёрста адпаведна.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Паліцэйская акадэмія 6: Горад у аблозе на сайце Internet Movie Database (англ.)