Паслядоўнасць Хабла
Паслядоўнасць Хабла — класіфікацыя галактык, прапанаваная ў 1936 Эдвінам Хаблам. З тых часоў прапанаваны больш падрабязныя класіфікацыі, але класіфікацыя Хабла ўсё яшчэ актуальная.
- E0—E7 — эліптычныя галактыкі, маюць адносна раўнамернае размеркаванне зорак без відавочнага ядра. Лічба паказвае эксцэнтрысітэт: галактыкі E0 практычна шарападобныя, з павелічэннем нумара развіваецца сплюcнутасць. Лік паказвае форму праекцыі на плоскасць назірання, а не рэальную форму галактыкі, якую можа быць цяжка вызначыць.
- S0 — лінзападобныя галактыкі дыскападобнай формы з відавочна выяўленым цэнтральным балджам (пукатасцю), але без назіраемых рукавоў.
- Sa, Sb, Sc, Sd — спіральныя галактыкі, якія складаюцца з балджа і вонкавага дыска, які змяшчае рукавы. Літара паказвае, наколькі шчыльна размешчаны рукавы.
- SBa, SBb, SBc, SBd — спіральныя галактыкі з перамычкай, у якіх цэнтральны балдж перасякае яркі бар (перамычка), ад якога адыходзяць рукавы.
- Irr — няправільныя галактыкі, якія не могуць быць аднесены ні да аднаго з пералічаных класаў. Галактыкі тыпу IrrI утрымліваюць рэшткі спіральнай структуры, а IrrII маюць зусім няправільную форму.
Сам Хабл лічыў гэту паслядоўнасць эвалюцыйнай. Па яго меркаванні эвалюцыя адбывалася ад эліптычных да спіральных галактык. З тых часоў эліптычныя галактыкі завуць раннім класам, а спіральныя — познім.
Тып галактыкі | Маса (у масах Сонца) |
Свяцільнасць (у свяцільнасцях Сонца) |
Дыяметр (кілапарсек) |
Зорнае насельніцтва | Працэнт сярод назіраемых галактык |
---|---|---|---|---|---|
Спіральныя (S і SB) | 109 — 1011 | 108 — 1010 | 5 — 250 | дыск: Насельніцтва I гало: Насельніцтва II |
77 % |
Эліптычныя (E) | 105 — 1013 | 105 — 1011 | 1 — 205 | Насельніцтва II | 20 % |
Ірэгулярныя (Irr) | 108 — 1010 | 107 — 109 | 1 — 10 | Насельніцтва I | 3 % |
Часам схему, намаляваную на малюнку, завуць «камертонам Хабла».
Гісторыя
правіцьПаслядоўнасць Хабла была прапанавана Эдвінам Хаблам у 1926 годзе, [1] і мадыфікавана ім жа ў 1936 годзе. У 1936 годзе быў дададзены клас лінзападобных галактык[2].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Hubble, E. P. Extragalactic nebulae(англ.) // Astrophys. J.. — 1926. — Т. 64. — С. 321-369.
- ↑ Hubble, E. P. Realm of the Nebulae. — New Haven: Yale University Press, 1936.