Эдгар Дуглас Эдрыян
Эдгар Дуглас Эдрыян (англ.: Edgar Douglas Adrian, першы барон Эдрыян (30 лістапада 1889, Лондан, Вялікабрытанія — 4 жніўня 1977) — брытанскі электрафізіёлаг, даследчык нервовай сістэмы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1932) (сумесна з Чарлзам Шэрынгтанам) «за адкрыцці, якія тычацца функцый нейронаў».
Эдгар Дуглас Эдрыян | |
---|---|
англ.: Edgar Douglas Adrian | |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1889[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 1977[1][3][…] (87 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Alfred Douglas Adrian[d][5][6] |
Маці | Flora Lavinia Barton[d][5][6] |
Жонка | Hester Adrian, Baroness Adrian[d][6][7] |
Дзеці | Richard Adrian, 2nd Baron Adrian[d][5][6], Anne Adrian[d][5][6] і Jennet Adrian[d][5][6] |
Род дзейнасці | урач, палітык, нейрабіёлаг, выкладчык універсітэта, фізіёлаг |
Навуковая сфера | электрафізіялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | даследчык функцый нейронаў |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1932) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Член (1923) і прэзідэнт (1950—1955) Лонданскага каралеўскага таварыства. Асноўныя працы прысвечаны электрафізіялогіі органаў пачуццяў і нервовых клетак. Вядомы як бліскучы эксперыментатар, які паклаў пачатак прымяненню электронікі ў фізіялагічных даследаваннях. Упершыню правёў эксперыменты на адзіночных нервовых валокнах і нервовых канчатках. З 1934 года займаўся электрафізіялагічным даследаваннем мозгу і вывучэннем парушэння яго функцый. Зарэгістраваў электрычную актыўнасць асобных нервовых клетак.
Зноскі
- ↑ а б Edgar Douglas Adrian — 2009.
- ↑ Edgar Douglas Adrian, 1st Baron Adrian // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Edgar Douglas Adrian, 1st Baron Adrian // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Moruzzi G. In memoriam Lord Adrian (1889–1977) // Reviews of Physiology, Biochemistry and Pharmacology — С. 1–24. — ISBN 3-540-09944-1 — doi:10.1007/BFB0030894
- ↑ а б в г д Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б в г д е Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1). — С. 44.