Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                

Linux Mint (/ˈliːnʊks ˈmint/, ад англ.: mint — мята) — дыстрыбутыў аперацыйнай сістэмы Linux, створаны на базе дыстрыбутыва Ubuntu (які, у сваю чаргу, быў распрацаваны на базе Debian) і арыентаваны на прастату ўжывання. Графік выпуску выданняў — не радзей аднаго разу ў шэсць месяцаў, а практычна, выданні могуць выходзіць і часцей за адзін раз у квартал.

Linux Mint
Linux Mint 11 («Katya»)
Распрацоўшчык Clement Lefebvre і супольнасць
Сямейства АС Linux
Заснавана на Ubuntu, Debian
Першы выпуск 27 жніўня 2006
Апошняя версія 21 "Vanessa" — 31 ліпеня 2022
Падтрымлівае мовы шматмоўны, у тым ліку беларуская
Падтрымлівае платформы x86-64
Тып ядра маналітнае (Linux)
Інтэрфейс Cinnamon[d]
Ліцэнзія розныя (галоўным чынам GPL)
Стан актыўнае
Вэб-сайт www.linuxmint.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Камплектацыя і канфігурацыя

правіць

Linux Mint мае адмысловае асяроддзе працоўнага стала Cinnamon, створанае на базе GNOME 3; таксама даступны версіі, якія выкарыстоўваюць MATE і Xfce. Камплектацыя праграмнага забеспячэння ўлічвае патрэбы як сервераў, так і рабочых станцый.

Стандартная ўстаноўка ўключае толькі свабоднае праграмнае забеспячэнне з магчымасцю дадаткова ўсталяваць прапрыетарныя драйверы і кодэкі, а таксама набор праграм для рэдагавання дакументаў (LibreOffice), работы з торэнт-трэкерамі (Transmission), вэб-браўзер Mozilla Firefox, паштовы кліент Mozilla Thunderbird і іншыя.

Сістэмныя патрабаванні

правіць

Для версіі Linux Mint 20.2 з любым стандартным асяроддзем працоўнага стала:

  • 2 Гб аператыўнай памяці (рэкамендуецца 4 Гб);
  • 20 Гб (рэкамендуецца 100 Гб) памяці на цвёрдым дыску;
  • экран з расшырэннем 1024×768;
  • CD або DVD-дыскавод або USB-порт для ўстаноўкі сістэмы;
  • пажадана: доступ да Інтэрнэту.

Спасылкі

правіць

Афіцыйныя

правіць