Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Авіньён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Авіньён
фр.: Avignon
акс.: Avinhon
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
64,78 км²
Вышыня цэнтра
23 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
89 300 чалавек (2005)
Шчыльнасць
1326 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
49
Паштовы індэкс
84000
Афіцыйны сайт
avignon.fr (фр.)
Авіньён на карце Францыі
Авіньён (Францыя)
Авіньён
Авіньён (Францыя)
Авіньён

Авіньён (фр.: Avignon [aviˈɲɔ̃], акс.: Avinhon, лац.: Aven(n)io) — галоўны горад дэпартамента Ваклюз у Правансе на левым беразе Роны, адзін з самых цікавых гарадоў Францыі — як па сваім прыгожым месцазнаходжанні, так і па звязаным з ім гістарычным успамінам. Месца правядзення найбуйнейшага міжнароднага штогадовага тэатральнага фестывалю.

У старажытнасці Авіньён быў сталіцай гальскага племені кавараў і яшчэ да гэтага часу захаваў шматлікія рэшткі рымскай эпохі. У Сярэднявеччы вобласць Авіньёна належала Папам, якія кіравалі ёй праз свайго віцэ-легата і толькі паводле мірнага дагавора ў Таленціна ў 1797 годзе павінны былі канчаткова саступіць яе Францыі. Побач з горадам знаходзяцца залежы пяску добрага якасці, які і сёння суднамі вывозяць на экспарт у Італію для вытворчасці шкла. У Сярэднявеччы продаж пяску для шкла прыносіў папства добры прыбытак.

У царкоўнай гісторыі Авіньён мае вялікае значэнне, бо на працягу 69 гадоў з 1309 па 1378 служыў месцазнаходжаннем Папаў, з якіх Клімент V, па загадзе Філіпа IV перанёс сюды сваю рэзідэнцыю з Рыма. Але і пасля гэтага перыяду, вядомага пад назвай «Авіньёнскага палону папаў» да 1409 года горад з'яўляўся рэзідэнцыяй многіх непрызнаных Папаў.

Горад Авіньён у XIV стагоддзі налічваў 100 000 жыхароў, пасля рэвалюцыі гэтая колькасць паменшылася да 17 тысяч, а ў 1886 годзе колькасць жыхароў ізноў узрасла да 41 000.

Радыёактыўнае забруджванне

[правіць | правіць зыходнік]
Агульны від Авіньёна
Папскі палац у Авіньёне

Увечар 8 ліпеня 2008 года на ядзернай электрастанцыі і цэнтры перапрацоўкі ядзерных адыходаў за 40 км ад Авіньёна адбыўся разліў 30 кубаметраў вадкасці з неўзбагачаным уранам. Вадкасць патрапіла ў дзве бліжэйшыя рэкі. Улады скрывалі здарэнне ад насельніцтва каля 12 гадзін, пасля чаго заклікалі не піць ваду з рэк і не ёсць злоўленую там рыбу.[3]

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі