Дзмітрый Пятровіч Агіцкі
Дзмітрый Пятровіч Агіцкі | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | багаслоў, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 26 кастрычніка 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 1994 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | праваслаўе |
Альма-матар |
Дзмітрый Пятровіч Агіцкі (руск.: Дмитрий Петрович Огицкий; 26 кастрычніка 1908, Пецярбург — 5 кастрычніка 1994, Шчучын) — прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі.
Нарадзіўся ў сям’і святара і настаўніцы, сям’я часта мяняла месцы жыхарства. У 1915 годзе бацька — святар Пётр Агіцкі, быў пераведзены ў пасёлак Селявічы (цяпер Гродзенская вобл.), затым ва Уладзімір, потым змяніў яшчэ некалькі месцаў служэння. Урэшце, летам 1921 года сям’я асела ў Селявічах. У 1922 годзе 13-гадовы Дзмітрый Агіцкі паступіў у 5-ы клас Літоўскай духоўнай семінарыі, у 1927 годзе — на Праваслаўнае багаслоўскае аддзяленне Варшаўскага ўніверсітэта (Studium Teologji Pravoslawnej Universytetu Warszawskego), пасля сканчэння якога паступіў ва Універсітэт Стэфана Баторыя. Адначасова з вучобай ва ўніверсітэце Дзмітрый Агіцкі выкладае ў Віленскай духоўнай семінарыі.
Пасля далучэння Прыбалтыкі і Заходняй Беларусі да СССР, Д. П. Агіцкі перабіраецца ў Шчучын (Гродзенскай вобл.), дзе служыць яго бацька. Выкладаў у пачатковай школе, а па нядзелях разам з вучнямі спяваў у царкоўным хоры. Пасля 2-й сусветнай вайны, калі на тэрыторыі СССР пачалі адкрывацца Духоўныя школы, Д. П. Агіцкі прызначаны выкладчыкам Жыровіцкай (у 1947), а затым Стаўрапольскай Духоўнай семінарыі. У 1960 годзе Стаўрапольскую семінарыю закрылі, у пошуках працы Д. П. Агіцкі едзе ў Патрыярхію і атрымлівае прызначэнне ў Жыровіцкую семінарыю. У 1966 годзе Агіцкі пераходзіць у Маскоўскую духоўную семінарыю і акадэмію, дзе выкладае грэчаскую мову. Неўзабаве становіцца загадчыкам аспірантурай МДА, членам рэдкалегіі «Богословских трудов», членам Камісіі Сіноду па пытаннях хрысціянскага адзінства, атрымлівае навуковую ступень магістра і званне прафесара.
Пасля выхаду на пенсію (1976), летам 1982 года Д. П. Агіцкі пераязджае ў бацькоўскі дом у Шчучын. Апошнія гады жыцця былі азмрочаныя жыццёвымі цяжкасцямі. Яшчэ ў 1949 годзе Д. П. Агіцкі пасяліў у сваім доме сям'ю рэпрэсаванага протаіерэя Барыса Ясінскага, свайго таварыша па Віленскай семінарыі. Сам Агіцкі ў бацькоўскім доме амаль не жыў, бо выкладаў у Жыровічах, Стаўрапалі, Сергіевым Пасадзе. Вярнуўшыся ў Шчучын, стары прафесар трапіў пад ганенні з боку людзей, якім ён калісьці даў прытулак.
Узнагароджаны ордэнам святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра 3-й ступені (1971), 2-й ступені (1976).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. И. Магистерский диспут в Московской духовной академии // Журнал Московской Патриархии. — 1970. — № 3. — С. 19—20.
- Кравецкий А. Г. Переписка Д. П. Огицкого с епископом Афанасием (Сахаровым) // Журнал Московской Патриархии. 1997. — № 7. — С. 66-79.
- Антоник А. В. Минская духовная семинария в годы ее первого возрождения // Труды Минской духовной академии. — 2002. — № 1. — С. 25—44.
- Асобы
- Нарадзіліся 26 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 5 кастрычніка
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Шчучыне
- Пахаваныя ў Шчучынскім раёне
- Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Літоўскай духоўнай семінарыі
- Выкладчыкі Маскоўскай духоўнай акадэміі
- Выкладчыкі Жыровіцкай духоўнай семінарыі
- Выкладчыкі Стаўрапольскай духоўнай семінарыі
- Кавалеры ордэна РПЦ святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 3 ступені