Аднаполыя шлюбы ў Германіі
Закон, які легалізуе аднаполыя шлюбы ў Германіі (афіцыйна: Закон аб увядзенні права на заключэнне шлюбу для асоб аднаго полу, ням.: Gesetz zur Einführung des Rechts auf Eheschließung für Personen gleichen Geschlechts), быў прыняты нямецкім парламентам 30 чэрвеня 2017 года. Бундэстаг прагаласаваў за папраўкі ў Германскае грамадзянскае ўлажэнне (грамадзянскі кодэкс ФРГ), паводле якіх шлюб можа заключацца таксама і паміж асобамі аднаго полу. Такім чынам, аднаполыя пары былі цалкам ўраўнаваны з разнаполымі ў пытаннях шлюбу. Праект быў ухвалены бундэсратам 7 ліпеня і зараз чакае подпісу прэзідэнта, што з'яўляецца фармальнасцю ў нямецкай заканадаўчай сістэме. Пасля набыцця моцы законам новыя грамадзянскія саюзы, даступныя аднаполым парам з 2001 года, больш заключацца не будуць, а ўжо заключаныя — захаваюцца. Першыя аднаполыя шлюбы змогуць быць заключаны 1 кастрычніка 2017 года.
Грамадская і палітычная сітуацыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле рэпрэзентатыўнага апытання, вынікі якога былі апублікаваны ў студзені 2017 года, каля 83 % насельніцтва Германіі падтрымліваюць увядзенне «шлюбу для ўсіх» (ням.: Ehe für alle)[1]. Найбуйнейшыя партыі Германіі (сацыял-дэмакраты, свабодныя дэмакраты, зялёныя і левыя) выступаюць за легалізаванне аднаполых шлюбаў у краіне, аднак большая частка прадстаўнікоў хрысціянскіх дэмакратаў выступае супраць поўнага ўраўнавання аднаполых і разнаполых пар у пытаннях шлюбу, лічачы дастатковым існаванне інстытута грамадзянскіх партнёрстваў для аднаполых пар[2]. Да лета 2017 года ў Бундэстагу знаходзіліся тры законапраекты аб легалізаванні аднаполых шлюбаў — ад Бундэсрата, ад Левам партыі і ад Партыі зялёных[3].
Заключэнне аднаполых грамадзянскіх партнёрстваў было магчыма ў Германіі яшчэ з 2001 года. Аднак, заключэнне шлюбу было прадугледжана толькі для разнаполых пар. Шлюбы аднаполых пар, заключаныя ў краінах, дзе аднаполыя шлюбы легалізаваны, на тэрыторыі ФРГ прызнаюцца толькі як грамадзянскія партнёрствы[4].
У выключных выпадках, аднаполыя шлюбы ўжо з 2008 года ўсё ж могуць легальна існаваць у Германіі. Аднак, гэта магчыма толькі ў строга абмежаваных выпадках, а менавіта — калі адзін з сужэнцаў прайшоў аперацыю па хірургічнай карэкцыі полу, а шлюб быў заключаны яшчэ да правядзення працэдуры. Да 2008 года афіцыйная змена пашпартнага полу транссексуалаў, якія знаходзяцца ў шлюбе, афіцыйна не прызнавалася дзяржавай да таго часу, пакуль не быў скасаваны шлюб. Пасля гэтага былыя сужэнцы маглі заключыць зарэгістраванае грамадзянскае партнёрства. У 2008 годзе Канстытуцыйны суд Германіі пастанавіў, што такі прымус да скасавання шлюбу з'яўляецца неправамерным[5][6].
Гісторыя легалізавання
[правіць | правіць зыходнік]Заканадаўчыя ініцыятывы і парламенцкія дэбаты (2010—2012)
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2010 года Сенат Берліна на чале з мэрам Берліна Клаусам Воверайтам абвясціў пра тое, што будзе змагацца ў бундэсраце за ўвядзенне ў Германіі аднаполых шлюбаў для ўсіх жадаючых. Ініцыятыву Берліна падтрымалі нямецкія ЛГБТ-арганізацыі[7]. 24 верасня 2010 года бундэсрат адхіліў прапанову Берліна падтрымаць легалізаванне аднаполых шлюбаў. Ініцыятыву сталічнага кіраўніцтва ўхвалілі толькі ўрада зямель Брандэнбург, Брэмен і Паўночны Рэйн-Вестфалія[8]. 22 чэрвеня 2011 года з аналагічнай ініцыятывай у бундэсраце выступіў ужо ўрад зямлі Гамбург[9].
29 чэрвеня 2011 года першы законапраект пра легалізаванне аднаполых шлюбаў у нямецкі парламент быў унесены «Партыяй Зялёных»[10]. Пасля першых парламенцкіх дэбатаў, якія адбыліся 21 верасня 2011 года, ініцыятыва была цалкам падтрымана сацыял-дэмакратамі. Хрысціянскія дэмакраты выступілі катэгарычна супраць, спасылаючыся на абарону дзяцей і інстытута шлюбу[11]. У снежні 2011 года на берлінскім з'ездзе Сацыял-дэмакратычнай партыі дэлегаты аднагалосна прагаласавалі за легалізаванне аднаполых шлюбаў[12][13]. У снежні 2011 года імі была ўнесена прапанова, якая заклікала ўрад распрацаваць адпаведны законапраект[14].
9 мая 2012 года Прававы камітэт Бундэстага рэкамендаваў прапанаваны раней законапраект «зялёных» да адхілення. У камітэце яго падтрымалі толькі левыя і сацыял-дэмакраты. Супраць выступілі прадстаўнікі хрысціянскіх дэмакратаў, свабодныя дэмакраты і чатыры члены «зялёных»[15]. Пры гэтым, свабодныя дэмакраты падпарадкаваліся ціску сваіх партнёраў па кааліцыі[15], нягледзячы на тое, што яшчэ ў красавіку 2012 гады ўключалі ў сваю партыйную праграму легалізацыю аднаполых шлюбаў[16]. 28 чэрвеня 2012 года ў Бундэстазе адбыліся слуханні па законапраекце «зялёных»[17]. Па патрабаванні «зялёных», галасаванні па законапраекце праходзілі адкрыта[18]. За прыняцце закона прагаласавалі 260 з 581 парламентарыяў, супраць — 309, устрымаліся — 12; не галасавалі — 39[17][19]. Такім чынам, законапраект быў адхілены.
|
Памылка скрыпта: модуль "Дыяграма кругавая" не існуе. |
Адначасова «зялёнымі» было вынесена на галасаванне прапанова, якая заклікала ўрад распрацаваць законапраект пра поўнае ўраўнаванне ў правах шлюбаў і грамадзянскіх партнёрстваў у выпадку захавання шлюбаў толькі для разнаполых сужэнцаў[20]. За прапанову прагаласавалі 265 з 583 парламентарыяў, супраць — 309, устрымалася 9, не галасавала — 37 чалавек[17][21]. Раней прававы, сямейны і фінансавы камітэты Бундэстага таксама рэкамендавалі адхіліць гэта патрабаванне[17]. Асноўным аргументам хрысціянскіх дэмакратаў супраць раўнавання аднаполых партнёраў з разнаполымі сужэнцамі з'яўлялася «сумненне ў тым, што паўнапраўнае ўсынаўленне дзяцей аднаполымі парамі карысна для дзяцей»[17].
Заканадаўчыя ініцыятывы і парламенцкія дэбаты (2013—2017)
[правіць | правіць зыходнік]22 сакавіка 2013 года бундэсрат, у якім пасля чарговых выбараў большасць месцаў занялі прадстаўнікі сацыял-дэмакратаў і зялёных, падтрымаў ініцыятыву ўрадаў Гамбурга і іншых зямель аб легалізацыі аднаполых шлюбаў[22]. Аднак патрабаванне зямель было праігнаравана ў бундэстагу. У чэрвені 2015 года пасля рэферэндуму ў Ірландыі, легалізавалага аднаполыя шлюбы ў гэтай краіне, бундэсрат ізноў унёс у бундэстаг заяву з патрабаваннем да ўрада прыняць закон аб аднаполых шлюбах. Паралельна ў бундэстаг быў прапанаваны і законапраект, распрацаваны ўрадамі зямель Рэйнланд-Пфальц, Бадэн-Вюртэмберг, Шлезвіг-Гольштэйн і Цюрынгія[23].
У кастрычніку 2013 года другі законапраект аб легалізацыі аднаполых шлюбаў быў унесены фракцыяй Левай партыі[24]. Пасля першых дэбатаў у бундэстагу, якія адбыліся ў снежні 2013 года, законапраект быў блакаваны фракцыяй ХДС/ХСС і адпраўлены на разгляд у прававы камітэт[25]. У чэрвені 2015 года фракцыя «зялёных» унесла ў бундэстаг яшчэ адзін законапраект аб аднаполых шлюбах. Першае чытанне дакумента адбылося 18 чэрвеня, пасля чаго ён таксама быў адпраўлены ў прававы камітэт, дзе са снежня 2013 года ўжо «ляжаў» і законапраект «левых»[26].
Такім чынам, да лета 2017 года ў Прававым камітэце бундэстагу на разглядзе знаходзілася ўжо тры розныя законапраекты аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. З прычыне таго, што кіруючая кааліцыя доўгі час не магла дамовіцца па гэтым пытанні, разгляд гэтых дакументаў у прававым камітэце на працягу некалькіх гадоў пераносіўся з пасяджэння на пасяджэнне і не дапушчаўся для паўторнага разгляду ў парламенце. У маі 2017 года прадстаўнікі Партыі зялёных падалі заяву ў Канстытуцыйны суд Германіі з просьбай абавязаць Прававы камітэт прыняць рашэнне па дадзеных законапраектах не пазней 30 чэрвеня 2017 года — даты апошняга пасяджэння да новых парламенцкіх выбараў[3]. Аднак 20 чэрвеня Канстытуцыйны суд адхіліў іск «зялёных», абгрунтаваўшы гэта адсутнасцю ў парламента абавязку прымаць канчатковае рашэнне па тых ці іншых законапраектах на працягу вызначанага выбарнага перыяду[27].
Легалізацыя ўлетку 2017 года
[правіць | правіць зыходнік]у час перадвыбарнай кампаніі ўлетку 2017 года партыі SPD, FDP і «Зялёныя» абвясцілі патрабаванне легалізаваць аднаполыя шлюбы як адну з умоў стварэння кіруючай кааліцыі[28]. 26 чэрвеня 2017 года канцлер Германіі Ангела Меркель у адным з інтэрв'ю зрабіла нечаканае для ўсіх заяву пра тое, што галасаванне па пытанні аднаполых шлюбаў у парламенце павінна быць рашэннем па сумленні (ням.: Gewissensentscheidung), а не навязаным рашэннем большасці. Гэта выказванне было вытлумачана як дазвол галасаваць па пытанні легалізацыі аднаполых шлюбаў па асабістым сумленні, не прытрымліваючыся партыйнай дысцыпліны[29][30].
Прадстаўнікі «сацыял-дэмакратаў», ухапіўшыся за словы Меркель, 30 чэрвеня пры падтрымцы «зялёных» і «левых» пераадолелі ХДС/ХСС і змаглі вынесці на позву дня апошняга парламенцкага пасяджэння законапраект, які з 2015 года знаходзіўся ў прававым камітэце. Большасцю галасоў (393 — «за», 226 — «супраць») дэпутаты прагаласавалі за законапраект бундэсрата, які дазваляе аднаполым парам браць шлюб (з правам на ўсынаўленне дзяцей). Галасаванне праходзіла адкрыта і пайменна[30][31][32]. Само Меркель прагаласавала супраць, пры гэтым каля чвэрці членаў яе партыі прагаласавалі за легалізацыю аднаполых шлюбаў[33]. Старшыня фракцыі ХДС/ХСС у бундэстагу Фолькер Каўдэр рэзка раскрытыкаваў паводзіны SPD і назваў рашэнне свайго партнёра па кааліцыі «парушэннем даверу»[34].
|
Памылка скрыпта: модуль "Дыяграма кругавая" не існуе. |
Пасля прыняцця законапраекта бундэстагам ён быў ізноў адпраўлены ў бундэсрат для ўхвалення. 7 ліпеня 2017 года дакумент быў зацверджаны ў бундэсраце большасцю галасоў. Першыя аднаполыя шлюбы змогуць быць заключаны 1 кастрычніка 2017 года[36][37].
Спрэчкі наконт адпаведнасці закона канстытуцыі ФРГ
[правіць | правіць зыходнік]Паводле меркавання былога прэзідэнта Канстытуцыйнага суда Ганса-Юргена Папіра , для набыцця моцы законам неабходна змяненне канстытуцыі, таму што Канстытуцыйны суд у сваіх папярэдніх рашэннях заўсёды тлумачыў шлюб як саюз мужчыны і жанчыны. Сённяшні прэзідэнт Канстытуцыйнага суда Яганес Зінггамер чакае ў сувязі з гэтым паступленне іскаў супраць аднаполых шлюбаў. У той жа час існуюць і процілеглыя меркаванні. У прыватнасці, прадстаўнікі СДПГ настойваюць на тым, што змянення канстытуцыі не патрабуецца, таму што само вызначэнне шлюбу ў ёй не даецца, а артыкул 6 сцвярджае толькі, што «шлюб і сям’я стаяць пад асобай абаронай дзяржавы». Такім чынам, сцвярджэнне пра тое, што шлюб — гэта абавязкова саюз мужчыны і жанчыны, непасрэдна не змяшчаецца ў тэксце Канстытуцыі ФРГ, а з’яўляецца тлумачэннем Канстытуцыйнага суда, якое можа таксама змяняцца ў залежнасці ад сацыяльных змен, што адбываюцца ў грамадстве — гэта ўжо не раз здаралася ў канстытуцыйнай гісторыі ФРГ[38][39][40]. У прыватнасці, у сваім рашэнні ад 19 лютага 2013 года, якое тычылася правоў на шматступеннае ўсынаўленне ў зарэгістраваных партнёрствах, суд адзначыў, што калі зарэгістраваныя партнёры пражываюць разам з родным ці прыёмным дзіцем аднаго з партнёраў у сацыяльна-сямейнай супольнасці, то яны ўтвараюць сям’ю, якая таксама павінна быць абароненая паводле артыкула 6 Канстытуцыі Германіі[41].
Член бундэстагу ад фракцыі ХДС/ХСС Ганс-Петэр Уль ужо заявіў пра намер падаць скаргу ў Канстытуцыйны суд з просьбай праверыць прыняты закон на адпаведнасць Канстытуцыі ФРГ[32]. З аналагічнымі заявамі выступіла і не прадстаўленая ў бундэстагу партыя «Альтэрнатыва для Германіі». Паводле меркавання міністра ўнутраных спраў краіны Томаса дэ Мезьера, які сам галасаваў супраць закона, у праціўнікаў аднаполых шлюбаў у канстытуцыйным судзе будуць добрыя шанцы для адмены закона[42][43]. Міністр юстыцыі ФРГ Гайка Маас, у сваю чаргу, не бачыць ні супярэчання закона з канстытуцыяй, ні неабходнасці ў змяненні канстытуцыі ў сувязі з легалізацыяй аднаполых шлюбаў[44].
У выпадку рэальнай падачы канстытуцыйнай скаргі, канчатковае рашэнне па аднаполых шлюбах можа зацягнуцца яшчэ на месяцы ці нават гады. У той жа час, канстытуцыйная скарга на праверку якога-небудзь закона на адпаведнасць канстытуцыі можа быць пададзена толькі асобамі, якія непасрэдна лічаць сябе пацярпелымі ад гэтага закона. Таму спроба апратэставання закона ў Канстытуцыйным судзе з боку прыватных асоб — праціўнікаў аднаполых шлюбаў немагчымая. Аднак, паводле законаў ФРГ, абстрактная праверка канстытуцыйнасці любога закона можа быць ініцыявана самім федэральным урадам Германіі, або групай дэпутатаў бундэстага (не менш як чвэрццю яго складу), або ўрада які-небудзь зямлі[45].
Значэнне рашэння
[правіць | правіць зыходнік]Прыняты закон дапаўняе § 1353 Германскага грамадзянскага ўлажэння (грамадзянскі кодэкс ФРГ) новым абзацам, паводле якога шлюб можа быць заключаны «паміж двума асобамі рознага ці аднаго полу». Пры гэтым закон не абавязвае цэрквы і іншыя рэлігійныя аб'яднанні прызнаваць ці заключаць аднаполыя шлюбы. Афіцыйнае прадстаўніцтва Каталіцкай царквы ў Германіі выступіла з асуджэннем прынятага бундэстагам рашэння. У той жа час Евангелічная царква Германіі, у цэлым, падтрымала новы закон, пры гэтым, аднак, адзначыўшы, што аднагалоснасці па гэтым пытанні ўнутры царквы не назіраецца[46].
Пасля набыцця моцы законам аднаполыя пары змогуць рэгістраваць шлюбы гэтак жа, як і разнаполыя, гэта значыць аднаполыя сужэнцы атрымаюць тыя ж самыя правы, што і разнаполыя, у тым ліку магчымасць сумеснага ўсынаўлення дзяцей, што не было дазволена для партнёраў, якія знаходзіліся ў грамадзянскім саюзе. Інстытут грамадзянскіх саюзаў, які існуе з 2001 года, будзе скасаваны. Ужо заключаныя саюзы працягнуць сваё дзеянне ў выглядзе «як ёсць» і не будуць аўтаматычна ператвораны ў шлюбы. Аднак аднаполыя партнёры, якія знаходзяцца ў іх, змогуць па заяве ператварыць партнёрства ў паўнавартасны шлюб[47]. Закон набудзе моц праз тры месяца пасля афіцыйнай публікацыі ў афіцыйным парламенцкім весніку[48].
Закон аб аднаполых шлюбах не змяняе правіл, паводле якіх заканадаўча вызначаюцца бацькі нованароджаных дзяцей. Паводле § 1591—1592 Грамадзянскага кодэкса ФРГ, маткаю дзіцяці лічыцца жанчына, якая нарадзіла яго. Бацькам дзіцяці аўтаматычна прызнаецца муж маці, калі ён не апратэстоўвае бацькоўства. Пры гэтым паводле закона зусім не важна, ці з'яўляецца гэты мужчына сапраўды біялагічным бацькам дзіцяці. Новы закон не распаўсюдзіў гэтае правіла на жонку маці. Яна можа атрымаць права таксама называцца маткаю дзіцяці, але толькі пасля працэдуры ўсынаўлення[49][50].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Studie zu Einstellungen gegenüber Lesben, Schwulen und Bisexuellen: Mehr als 80 Prozent der Menschen in Deutschland für Ehe für alle (ням.)(недаступная спасылка). Antidiskriminierungsstelle des Bundes (12 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2017. Праверана 17 чэрвеня 2017.
- ↑ Homo-Ehe: SPD will die Ehe für alle noch vor der Bundestagswahl (ням.). Zeit online (28 сакавіка 2017). Праверана 17 чэрвеня 2017.
- ↑ а б Grüne wollen Abstimmung über Homo-Ehe erzwingen (ням.). Der Tagesspiegel (18 мая 2017). Праверана 17 чэрвеня 2017.
- ↑ Ausländische Ehe wird in Deutschland zur Lebenspartnerschaft // Queer.de, 01.07.2011 (ням.)
- ↑ Scheidungszwang für Transsexuelle verfassungswidrig // Queer.de, 24.07.2008 (ням.)
- ↑ Ehe-Öffnung in Deutschland — für Transsexuelle // Queer.de, 15.06.2009 (ням.)
- ↑ Berliner Senat für Öffnung der Ehe (ням.). Queer.de (31 сакавіка 2010). Праверана 2 ліпеня 2017.
- ↑ Bundesrat lehnt Gleichstellung ab (ням.). Queer.de (24 верасня 2010). Праверана 2 ліпеня 2017.
- ↑ Hamburg beschließt Bundesratsiniative für Ehe-Öffnung (ням.). Queer.de (23 чэрвеня 2011). Праверана 2 ліпеня 2017.
- ↑ Bundestag: Grüne beantragen Ehe-Öffnung (ням.). Queer.de (1 ліпеня 2011). Праверана 2 ліпеня 2017.
- ↑ Debatte im Bundestag: Kindes-Wohl statt Ehe-Öffnung // Queer.de, 21.09.2011 (ням.)
- ↑ Нямецкія сацыял-дэмакраты аднагалосна падтрымалі легалізаванне аднаполых шлюбаў Архівавана 4 сакавіка 2016. // GayRussia, 07.12.2011
- ↑ SPD will Ehe für Schwule und Lesben öffnen // Queer.de, 07.12.2011 (ням.)
- ↑ Vorstoß im Bundestag: SPD kündigt Antrag auf Ehe-Öffnung an (ням.). Queer.de (14 снежня 2011). Праверана 17 чэрвеня 2017.
- ↑ а б Bundestagsausschuss lehnt Öffnung der Ehe ab (ням.). Queer.de (9 мая 2012). Праверана 29 чэрвеня 2012.
- ↑ FDP fordert Ehe-Öffnung im Grundsatzprogramm (ням.). Queer.de (23 красавіка 2012). Праверана 29 чэрвеня 2012.
- ↑ а б в г д Bundestag stimmt für Beibehaltung der Diskriminierung (ням.). Queer.de (28 чэрвеня 2012). Праверана 29 чэрвеня 2012.
- ↑ Ehe-Öffnung im Bundestag: Die Stunde der Wahrheit (ням.). Queer.de (28 чэрвеня 2012). Праверана 29 чэрвеня 2012.
- ↑ а б Endgültiges Ergebnis der Namentlichen Abstimmung zum Entwurf eines Gesetzes zur Einführung des Rechts auf Eheschließung für Personen gleichen Geschlechts (ням.). Deutscher Bundestag (28 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2017.
- ↑ Entschließungsantrag: Verfassungsmäßigkeit der bestehenden Ungleichbehandlung eingetragener Lebenspartnerschaften gegenüber Ehen (ням.). Deutscher Bundestag (27 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 29 чэрвеня 2012.
- ↑ Endgültiges Ergebnis der Namentlichen Abstimmung zum Entschließungsantrag (ням.). Фолькер Бек (28 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 29 чэрвеня 2012.
- ↑ Bundesrat dringt auf vollständige Gleichstellung der Homo-Ehe (ням.). Süddeutsche Zeitung (22 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 2 красавіка 2013.
- ↑ Rot-Rot-Grün für gleiche Rechte: Bundesrat stimmt für die Ehe für alle (ням.). Queer.de (12 чэрвеня 2015). Праверана 21 чэрвеня 2015.
- ↑ Neuer Anlauf: Linksfraktion bringt Gesetzentwurf zur Ehe-Öffnung ein (ням.). Queer.de (25 кастрычніка 2013). Праверана 21 чэрвеня 2015.
- ↑ Entwurf der Linken Ehe-Öffnung: Union blockiert weiter, SPD setzt auf Zeit (ням.). Queer.de (19 снежня 2013). Праверана 21 чэрвеня 2015.
- ↑ Debatte im Bundestag: Opposition will Regierung bis zur Ehe-Öffnung nerven (ням.). Queer.de (18 чэрвеня 2015). Праверана 21 чэрвеня 2015.
- ↑ Bundesverfassungsgericht: Grüne scheitern mit Eilanträgen zur Ehe für alle (ням.). Der Tagesspiegel (20 чэрвеня 2017). Праверана 1 ліпеня 2017.
- ↑ Ehe für alle: Seehofer findet Koalitionsbedingung bedauerlich (ням.). Deutschlandfunk (27 чэрвеня 2017). Праверана 1 ліпеня 2017.(недаступная спасылка)
- ↑ Bundestag: Die Ehe für alle kommt (ням.). Süddeutsche Zeitung (27 чэрвеня 2017). Праверана 1 ліпеня 2017.
- ↑ а б Парламент Германіі прагаласаваў за легалізацыю гей-шлюбаў . BBC (30 чэрвеня 2017). Праверана 30 чэрвеня 2017.
- ↑ Bundestag beschließt die Ehe für alle (ням.). Süddeutsche Zeitung (30 чэрвеня 2017). Праверана 30 чэрвеня 2017.
- ↑ а б Bundestagsentscheidung: Ehe für alle beschlossen (ням.). mdr (30 чэрвеня 2017). Праверана 30 чэрвеня 2017.
- ↑ Diese Unionsabgeordneten stimmten für die Ehe für alle . Welt N24 (30 чэрвеня 2017). Праверана 30 чэрвеня 2017.
- ↑ Ehe für alle: Kauder wirft SPD Vertrauensbruch vor (ням.). Deutscjlandfunk (27 чэрвеня 2017). Праверана 1 ліпеня 2017.(недаступная спасылка)
- ↑ Bundestag: Große Mehrheit stimmt für Ehe für alle (ням.). Zein online (30 чэрвеня 2017). Праверана 30 чэрвеня 2017.
- ↑ Bundesrat gibt grünes Licht für Ehe für alle (ням.). Spiegel online (7 ліпеня 2017). Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Bundesrat billigt Ehe für alle (ням.). Süddeutsche Zeitung (7 ліпеня 2017). Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Ex-Verfassungsrichter hält Ehe für alle für verfassungswidrig (ням.). Zeit online (1 ліпеня 2017). Праверана 1 ліпеня 2017.
- ↑ Mögliche Verfassungsklage: Kann die Ehe für alle noch scheitern? (ням.). Spiegel online (1 ліпеня 2017). Праверана 1 ліпеня 2017.
- ↑ he für alle: Kauder rechnet mit Verfassungsklage (ням.). Zeit online (1 ліпеня 2017). Праверана 1 ліпеня 2017.
- ↑ Leitsätze zum Urteil des Ersten Senats (1 BvL 1/11) (ням.). Bundesverfassungsgericht (19 лютага 2013). Праверана 2 ліпеня 2017.
- ↑ Bundesverfassungsgericht: AfD will gegen Ehe für alle klagen (ням.). Spiegel online (2 ліпеня 2017). Праверана 2 ліпеня 2017.
- ↑ De Maizière: Ehe für alle verfassungswidrig (ням.). n-tv (2 ліпеня 2017). Праверана 2 ліпеня 2017.
- ↑ H. Maas. Das Herz des Grundgesetzes ist groß genug für alle (ням.). Welt N24 (6 ліпеня 2017). Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Könnte eine Klage gegen die Ehe für alle erfolgreich sein? (ням.). Zeit online (2 ліпеня 2017). Праверана 7 лютага 2017.
- ↑ Bundesrat: Ehe für alle und Angleichung der Renten beschlossen (ням.). Zeit online (7 ліпеня 2017). Праверана 11 ліпеня 2017.
- ↑ Das ändert sich durch die Ehe für alle (ням.). Süddeutsche Zeitung (30 чэрвеня 2017). Праверана 30 чэрвеня 2017.
- ↑ Die Ehe für alle gilt frühestens ab Herbst (ням.). RP online (30 чэрвеня 2017). Праверана 30 чэрвеня 2017.
- ↑ Ehe für alle: Anwälte sehen Rechtsunsicherheiten (ням.). mdr (29 чэрвеня 2017). Праверана 2 ліпеня 2017.
- ↑ Die Ehe für alle bedeutet nicht das Ende der Diskriminierung (ням.). idowa.de (1 ліпеня 2017). Праверана 2 ліпеня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Страница законопроекта на официальном сайте бундестага (ням.)
- Deutscher Bundestag: Mehrheit im Bundestag für die «Ehe für alle» (ням.)
- LSVD: Fragen und Anworten zur Öffnung der Ehe (ням.)
- LSVD: Ratgeber zur Ehe für alle (ням.)
- Die Frage der Verfassungsmäßigkeit der Öffnung der Ehe für gleichgeschlechtliche Paare: Gutachten für die Friedrich-Ebert-Stiftung (ням.)
- Ehe für alle: Umstritten bis zuletzt (ням.)