Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Арацыа Джэнтылескі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арацыа Джэнтылескі
Orazio Gentileschi Lomi
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Арацыа Ломі
Дата нараджэння 19 ліпеня 1563, 1563[1] ці 9 ліпеня 1563[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 1639(1639-02-07)[2][3][…]
Месца смерці
Падданства Італія
Дзеці Артэмізія Джэнтылескі і Франчэска Джэнтылескі[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт[1], жанравы жывапіс[1], гістарычны жывапіс[1] і рэлігійны жывапіс[d][1]
Мастацкі кірунак барока
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Даная»(1621, Кліўленд, Музей мастацтва)

Арацыа Джэнтылескі[4] (італ.: Orazio Gentileschi Lomi; 9 ліпеня 1563, Піза7 лютага 1639, Лондан) — італьянскі мастак эпохі ранняга барока. Бацька мастачкі Артэмізіі Джэнтылескі.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Арацыа Джэнтылескі па праве лічыцца лепшым і таленавітым вучнем школы Караваджа. Атрымаўшы адукацыю мастака ад брата і дзядзькі ў духу фларэнційскага маньерызма, Джэнтылескі ў 1580 годзе з'язджае ў Рым, дзе піша фрэскі для Ватыканскай бібліятэкі. Каля 1600 года займаецца алтарным і станковым жывапісам, далучаецца да групы мастакоў вакол Караваджа. Аднак у сваіх працах злучае стыль Караваджа з пабудовай кампазіцыі і каляровасцю тасканскай школы.

Ад перыядаў знаходжання мастака ў Генуі (1621-1623) і ў Парыжы (1623 ці 1624) яго карціны не захаваліся. З 1625 года і да сваёй смерці жыве ў Англіі і займае пасаду прыдворнага мастака караля Карла I. Малюе манументальныя палотны і выконвае дэкарацыйныя працы (Грынвіцкі палац). У апошнія гады жыцця капіраваў некаторыя свае папярэднія працы.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж RKDartists
  2. Orazio Gentileschi
  3. Orazio Gentileschi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Напісанне імя і прозвішча Арацыо Джэнтылескі, а таксама даты жыцця ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.98.
  • A.Prater, H.Bauer: Malerei des Barock, Köln 1990
  • Die Welt der Malerei, Köln 1990.