Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Архіепіскап

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Архібіскуп)
Архіепіскап
Кіраваная арганізацыя архідыяцэзія і archeparchy[d]
ISCO-08 occupation class 2636
ISCO-88 occupation class 2460
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рымска-каталіцкі герб арцыбіскупа (на гербе адсутнічае палій).

Архібі́скуп[1], арцыбі́скуп[2] або архіепі́скап[3] (ад грэчаск. αρχή — «над» і επίσκοπος — «даглядчык») — старэйшы біскуп, адзін з найвышэйшых чыноў у царкоўнай іерархіі.

Тытул уведзены ў Рымскай імперыі ў 4 ст. З заснаваннем патрыярхатаў прысвойваўся патрыярхам і мітрапалітам аўтакефальных епархій. Першы на Русі тытул архіепіскапа атрымаў епіскап наўгародскі ў 1165 годзе. На Беларусі першым архіепіскапам стаў у пачатку 16 ст. епіскап Полацкай епархіі.

У Каталіцкай Царкве архібіскупы падзяляюцца на:

  • мітрапалітаў, якія ўзначальваюць царкоўныя правінцыі;
  • архібіскупаў, якія ўзначальваюць архідыяцэзіі, якія не з’яўляюцца цэнтрамі правінцый;
  • персанальных архібіскупаў, якім Папа надаў гэты тытул за асабістыя заслугі;
  • тытулярных архібіскупаў, якія займаюць кафедры неіснуючых ужо гарадоў і здзяйсняюць сваё служэнне ў курыі ці з’яўляюцца нунцыямі.

У Праваслаўнай Царкве — архіепіскап узначальвае епархію. Тытул архіепіскапа з’яўляецца ганаровым і прысвойваецца за заслугі.

Зноскі

  1. Часцей ужываецца ў дачыненні да іерархаў Рымска-Каталіцкай Царквы і традыцыйных пратэстанцкіх супольнасцей, а таксама ў Праваслаўных Цэркваў заходніх абрадаў.
  2. Афіцыйны тэрмін, які выкарыстоўваецца секцый па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Рымска-Каталіцкай Царквы Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
  3. Часцей ужываецца ў дачыненні да іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, Праваслаўных Цэркваў (візантыйскага абраду) і таксама Старажытных Усходніх Цэркваў.