Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Асада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Асада — від феадальнай зямельнай рэнты ў грашовай форме, асноўная павіннасць асадных сялян ВКЛ у XVI ст. Узнікла з развіццём гандлёва-грашовых адносін. Паводле "Уставы на валокі" 1557 г., у велікакняжацкіх (гаспадарскіх) уладаннях складала 30 грошаў з валокі. У маёнтках іншых феадалаў памеры асада перавышалі гэту норму. У канцы XVI ст. асада паступова злілася з чыншам.