Вялікае злучэнне
Выгляд
Вялікае злучэнне — злучэнне двух звышмасіўных планет — Сатурна і Юпітэра.
Адбываецца ў сярэднім кожныя 19,86 года, калі Юпітэр, чый перыяд звароту вакол Сонца складае 11,86 года, «даганяе» на небе планету Сатурн, перыяд абарачэння якой роўны 29,46 года. Як правіла, планеты падчас злучэнняў толькі праходзяць на пэўнай вуглавой адлегласці, паколькі плоскасці іх арбіт не супадаюць.
Зрэдку Сатурн і Юпітэр падыходзяць адзін да аднаго настолькі блізка, што з пункту гледжання зямнога назіральніка бачныя няўзброеным вокам як адна яркая зорка. Вялікае злучэнне 21 снежня 2020 года стала самым блізкім з 1623 года[1], у 18:22 UTC Юпітэр знаходзіўся на 0,1° з поўдня ад Сатурна і ў 30° на ўсход ад Сонца.
Зноскі
- ↑ Hunt J. L.. 1623: The Great Conjunction of Jupiter and Saturn (англ.). When the Curves Line Up (20 лютага 2020). Праверана 11 снежня 2020.