Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Габаронэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Габаронэ
Gaborone
Сцяг
Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1965
Плошча
  • 169 ± 0 км²
Вышыня цэнтра
1 014 ± 1 м
Насельніцтва
  • 246 325 чал. (2022)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
00267
Афіцыйны сайт
Габаронэ на карце Батсваны
Габаронэ (Батсвана)
Габаронэ
Габаронэ (Батсвана)
Габаронэ

Габаронэ — сталіца і самы вялікі горад Батсваны, адначасова сталіца Паўднёва-ўсходняй акругі. Колькасць жыхароў 227 тыс. чалавек (2011). Назва паходзіць ад імя мясцовага кіраўніка XIX стагоддзя.

Горад Габаронэ атрымаў статус сталіцы замест Мафекінга, былой сталіцы Бечуаналенда. Горад размешчаны на вышыні 1100 м. Сярэдняя тэмпература студзеня 12 °C, ліпеня 24 °C. Штогод выпадае 500 мм ападкаў.

Горад выцягнуты з поўначы на поўдзень уздоўж чыгункі. З захаду на ўсход яго перасякае бульвар, які злучае вакзал з аэрапортам.

Новая сталіца вырасла на месцы невялікага паселішча за тры гады. Былі пабудаваны ўрадавыя ўстановы, электрастанцыя, бальніца, школы і г. д.

У цяперашні час Габаронэ — адзін з самых хутка развіваючыхся гарадоў Афрыкі.

Год Колькасць
2011 231 626
2013 235 884
2022 246 325 [1]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]