Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Карлскуга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Карлскуга
Karlskoga
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Плошча
  • 2 026 ± 0,5 га (31 снежня 2020)[1]
Насельніцтва
  • 27 386 чал. (31 снежня 2020)[2]
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Карлскуга на карце Швецыі
Карлскуга (Швецыя)
Карлскуга

Карлскуга (шведск.: Karlskoga) — горад у Швецыі ў лене Эрэбру, адміністрацыйны цэнтр Карлскугскай камуны. Паселішча названа ў гонар Карла IX, а skoga азначае «лес».

Насельніцтва — 34 615 чалавек.

Размешчаны на паўночным беразе возера Мёкельн. З’яўляецца прамысловым цэнтрам.

Першапачаткова паселішча называлася Möckelns bodar (на старашведскай Myklesboda). Складалася з некалькіх хацін рыбакоў. Герцаг Карл Сёдэрманландскі наведаў гэтае месца ў канцы XVI стагоддзя, у сувязі з чым з’явілася цяперашняя назва.

У 1586 годзе быў заснаваны царква прыход Карлскуга, а неўзабаве была пабудавана і драўляная царква.

Дзякуючы рачной сістэме і багатым запасам лесу ў XVII стагоддзі ў Карлскузе атрымала развіццё металургія. У гэты час былі пабудаваныя 14 малых жалезаробчых майстэрняў і 8 кавальскіх молатаў, якія прыводзяцца ў дзеянне вадзянымі коламі. Большая частка з іх існавала да 1860-х гадоў, але найбуйнейшым жалезаробчым прадпрыемствам стала Буфарская мануфактура. У 1871 годзе на Бафарс вырабілі 6124 тоны жалеза, больш, чым на любым іншым прадпрыемстве ў Швецыі.

Горад вырас вакол двух цэнтраў — вёскі Карлскуга і Буфарскай мануфактуры. У 1882 годзе прыход Карлскуга налічваў 11 184  жыхары. У 1885 годзе вёска атрымала гарадскі статут, а ў 1940 годзе і статус горада.