Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Кім Гю Сік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кім Гю Сік
віцэ-прэзідэнт[d] (Часовы ўрад Рэспублікі Карэя[d])
1940 — 1947

Нараджэнне 29 студзеня 1881(1881-01-29)[1]
Смерць 10 снежня 1950(1950-12-10) (69 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне прэсвітэрыянства
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
прэмія Нацыянальнага ўз’яднання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кім Гю Сік (28 лютага 1881 — 10 снежня 1950) — паўднёвакарэйскі палітык і навуковец, удзельнік руху за незалежнасць краіны. Займаў розныя пасады ў часовым урадзе, у тым ліку пасаду міністра замежных спраў, пасла, міністра адукацыі; з 1 жніўня 1940 года па 3 сакавіка 1947 года — віцэ-прэзідэнт Часовага ўрада Карэі.

Нарадзіўся ў прыгарадзе сучаснага Пусана; застаўся сіратой у раннім узросце і пачатковую адукацыю атрымаў у амерыканскай місіі. Затым адправіўся ў Злучаныя Штаты, дзе ў 1903 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў каледжы Рыянак, а затым ступень магістра англійскай літаратуры ў Прынстанскім універсітэце. У 1905 годзе вярнуўся ў Карэю, у 1913 годзе збег з акупаванай японцамі краіны ў Кітай. У 1919 годзе дарэмна лабіяваў ідэю аднаўлення незалежнасці Карэі ў ходзе Парыжскай мірнай канферэнцыі. Пасля стаў адным з самых актыўных дзеячаў Часовага ўрада Карэі, які размяшчаўся ў Шанхаі, і выкладаў сваім калегам англійскую мову.

У 1945 годзе вярнуўся ў Карэю, каб удзельнічаць у аднаўленні яе незалежнасці; знаходзіўся на поўдні краіны, супрацоўнічаючы з амерыканскімі акупацыйнымі ўладамі. У 1947 годзе пасля няўдачы аб’яднання поўначы і поўдня Карэі сышоў з палітыкі. У 1950 годзе, калі пачалася Карэйская вайна, быў выкрадзены і дастаўлены ў Паўночную Карэю, дзе і памёр 10 снежня таго ж года. У 1989 годзе ўзнагароджаны (пасмяротна) ордэнам «За заслугі ў стварэнні дзяржавы» Паўднёвай Карэі.

Зноскі