Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Марцыпан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іспанская марцыпанавая садавіна
Зальцбургскія моцарткугелі, якія вырабляюцца ўручную.

Марцыпан (ст.-польск. marcypan, ад італ.: marzapane) — цестападобная маса, прыгатаваная з працёртага міндалю або арэхаў з цукрам, а таксама кандытарскі выраб з гэтай масы.[1] Атрыманая маса добра фармуецца, з яе можна вырабляць цукеркі (з глазураваннем або без яго).

Калі замест міндаля выкарыстоўваюцца абрыкосавыя костачкі (радзей персікавых), кандытарскі прадукт называецца не марцыпанам, а персіпанам.

Мае прэснавата-салодкі смак і спецыфічны водар. Персіпан, у сваю чаргу, мае кіславата-салодкі смак.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.35
  • Культура питания: Энцикл. справ. — 2-е изд. Беларус. Энцыкл.; Под ред. И. А. Чаховского; Редкол.: Е. В. Малашевич и др. — Мн.: БелЭн, 1993. — 541 с.: ил.