Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Нацыянальная бібліятэка Грэцыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальная бібліятэка Грэцыі
грэч. Εθνική Βιβλιοθήκη της Ελλάδος[1]
Выява лагатыпа
Галоўны будынак бібліятэкі
Галоўны будынак бібліятэкі
Краіна
Адрас Λεωφόρος Ανδρέα Συγγρού 364 і Πανεπιστημίου 32
Заснавана 1829
Вэб-сайт nlg.gr/english/istoria.h…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
статуя Панагіса Валіянаса ля ўвахода ў Нацыянальную бібліятэку ў Афінах.

Нацыянальная бібліятэка Грэцыі (грэч. Εθνική Βιιβλιοθήκη Ελλάάδος) — нацыянальная бібліятэка, цэнтральнае сховішча друку, цэнтр нацыянальнай бібліяграфіі эліністыкі, цэнтр ISBN, ISSN і ISMN Грэчаскай Рэспублікі. Галоўны будынак бібліятэкі, раза з Афінскім універсітэтам імя Кападзістрыі і Нацыянальнай акадэміяй, з’яўляецца часткай неакласічнай Афінскай трылогіі, створанай па праекту архітэктара Тэафіла фон Хансэна. Выкананы ў дарычным ордары[3].

Арыгінальная ідэя стварэння Нацыянальнай бібліятэкі належала вядомаму швейцарскаму філэліну Якабу Майеру. Яна была апублікавана ў жніўні 1824 г. у артыкуле Майера для газеты «Грэчаская хроніка» горада Месалангіёна. Гэтая ідэя была падхоплена новым грэчаскім ўрадам, які ўзначальваў Іаан Кападыстрыя, каторы згуртаваў вакол яе такія інтэлектуальныя інстытуты, як адукацыйныя ўстановы, нацыянальныя музеі і выдавецкія дамы. Непасрэдным кіраўніком стаў Адрэас Мустаксідзіс, які такім чынам стаў дырэктарам Нацыянальнага археалагтчнага музея і Нацыянальнай школы.

У канцы 1830 года бібліятэка, якую Мустакідзіс назваў Нацыянальнай бібліятэкай, ўжо мела 1018 тамоў друкаваных кніг, сабраных ці грэкамі, ці філэлінамі. У 1834 годзе бібліятэку перанеслі ў новую сталіцу — Афіны. Тут яе часова размясцілі спачатку ў муніцыпальнай лазні рымскага рынку, а потым у царкве Святога Элефтэрыяса, каля храма.

Збор вельмі хутка павялічваўся. Пры падтрымцы Дзімітраса Пасталакаса з прыватных бібліятэк было павыкупляна 1 995 тамоў. Таксама бібліятэка прыняла ў дар бібліятэкі Хрыстафораса і Канстанцінаса Сакеларыясаў — 5 400 тамоў і Маркаса Рэніераса — 3 401 том.

У 1842 публічная бібліятэка аб’ядналася з бібліятэкай Афінскага ўніверсітэта, пабудаванага па ініцыятыве караля Отана. Новым дырэктарам пашыранага інстытута быў прызначаны Георгіяс Казакіс-Ціпалдас, які заставаўся на гэтай пасадзе да 1863. Каралеўскай хартыяй ад 1866 г. абедзве бібліятэкі былі афіцыйна аб’яднаны ў адну пад назвай Нацыянальная бібліятэка Грэцыі.

16 сакавіка 1888 г. было пачата будаўніцтва новага мармуровага будынка ў неакласічным стылі пры фінансавай падтрымцы прадстаўнікоў грэчаскай дыяспары, братоў Панагіса, Марынаса і Андрэаса Валіянасаў, выхадцаў з Кефалоніі. Бібліятэка заставалася ў будынку ўніверсітэта у 1903 годзе, паколькі той пераехаў у новы корпус, пабудаваны па праекту Феафіла Гансэна і пад кіраўніцтвам архітэктара Эрнста Зілера[4].

Сёння бібліятэка застаецца ў будынку братоў Валіянасаў. Узначальвае яе Кацярына Кардула.

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20221226144622/https://www.cenl.org/member-libraries/
  2. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  3. Treasures - National library of Greece. The European Library.
  4. (грэч.) Γιιάνννης Ε. Στάμος (25 April 2014). «Λυρική και Βιβλιοθήκη παραδίδονται το 2016» Ελευθεροτυυπία Retrived 17 June 2014