Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Пелапанеская вайна (431—404)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пелапанеская вайна)
Пелапанеская вайна
Карта Грэцыі да пачатку вайны
Карта Грэцыі да пачатку вайны
Дата 431404 год да н.э.
Месца Мацерыковая Грэцыя, астравы Эгейскага мора, Малая Азія, Сіцылія
Вынік Перамога Спарты
Змены Знішчэнне Афінскай дзяржавы
Праціўнікі
Афінская дзяржава Пелапанескі саюз
Камандуючыя
Перыкл
Клеон
Нікій
Алківіяд
Архідам II
Брасід
Лісандр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пелапанеская вайна — вайна між Пелапанескім (на чале са Спартай) і Дэласкім (на чале з Афінамі) саюзамі грэчаскіх полісаў на працягу 431—404 гг. д. н. э. Скончылася паразай Дэласкага саюзу. Умоўна падзяляецца на тры стадыі:

  • Архідамава вайна (431—421).
  • Сіцылійская вайна (420—413).
  • Дэкелейская, або Іанійская, вайна (413—404).

Перад падзеямі

[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнай прычынай вайны была барацьба за гегемонію ў Грэцыі.

Спарта мела моцнае войска (60 тыс. ч.), Афіны — войска 40 тыс. ч. і моцны флот (300 трыер, разам з саюзнікамі).

Параза ў вайне прывяла да роспуску Дэласкага саюзу і перадачы афінскага флоту Спарце, прызнання гегемоніі Спарты.

У час Пелапанескай вайны завяршыўся пераход ад выкарыстання апалчэння да найманага войска. Манеўранасць войск павысілася са з’яўленнем пелтастаў, пашырылася разнастайнасць ужываных баявых парадкаў. Атрымалі развіццё барацьба на марскіх шляхах і марская блакада.

  • Fine, John V.A. The Ancient Greeks: A critical history (Harvard University Press, 1983) ISBN 0-674-03314-0