Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Суданскі фунт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Суданскі фунт
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 SDG
Сімвалы ج.س і sud£
Тэрыторыя абарачэння
Уведзена 1956
Валюта-папярэднік Sudanese dinar[d]
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Bank of Sudan[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Суданскі фунт (араб. جنيه سوداني‎‎, джунаіх) — афіцыйная валюта Судану. Арабская назва спачатку адносілася выключна да суданскіх манет, але цяпер перайшла і на ўсё валюту ўвогуле.

Першы фунт (SDP)

[правіць | правіць зыходнік]

Першы суданскі фунт увайшоў у абарачэнне паралельна з егіпецкім фунтам. Адначасова і Мухамад ібн Абдала (махдзі) і Абдалахі ібн Мухамад (халіф), выпусцілі манеты, якія ўжываліся паралельна з егіпецкай валютай. Егіпецкі фунт быў цалкам заменены суданскай валютай у 1956 годзе.

Фунт падзяляўся на 100 куірышаў (па-арабску: قروش). Пад час улады махдзі і халіфа, куірыш дзяліўся на 40 пара.

Суданскі фунт быў заменены на дынар (SDD) у 1992 годзе па курсе 1 дынар = 10 фунтам. Дынар у асноўным ужываецца на поўначы Судана, у паўднёвым Судане да нашых дзён ужываецца фунт.

Другі фунт (SDG)

[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з мірным пагадненнем паміж урадам Судана і Суданскім Вызваленчым Рухам, Цэнтральны Банк Судана прыняў праграму па ўвядзенні новай валюты на пераходны перыяд. Выгляд новай валюты павінен улічваць культурную разнастайнасць Судана. Да ўвядзення новай валюты абарачэнне розных валют працягвалася пад кантролем Цэнтральнага Банку. Новы фунт быў прадстаўлены 10 студзеня 2007 года, і ўвайшоў у абарачэнне 1 ліпеня 2007 года. Курс новага фунта: 1 дынар = 100 ст. дынарам.