Уол-стрыт
Выгляд
Уол-стрыт Манхэтэн | |
---|---|
англ.: Wall Street | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць |
|
Назва ў гонар | Wall of New Amsterdam[d] |
Паштовы індэкс | 10005 і 10119 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уол-стрыт (англ.: Wall Street) — невялікая вузкая вуліца ў ніжняй частцы Манхэтэна ў горадзе Нью-Ёрк, вядучай ад Брадвея да ўзбярэжжа ракі Іст-Рывер. Лічыцца гістарычным цэнтрам Фінансавага раёна гораду. Галоўная выбітнасць вуліцы — Нью-Ёркская фондавая біржа. У пераносным сэнсе так завуць як саму біржу, так і ўвесь фондавы рынак ЗША у цэлым.
Большасць буйных нью-ёркскіх фінансавых інстытутаў больш не маюць сваіх галаўных офісаў на Уол-стрыт, пераехаўшы ў іншыя раёны ніжняга і сярэдняга Манхэтэна, у штаты Канектыкут ці Нью-Джэрсі. Адным з апошніх фінансавых мастадонтаў, якія мелі офіс на гэтай вуліцы, кампанія JPMorgan Chase, прадаў свой будынак на Уол-стрыт, 60 нямецкаму банку Deutsche Bank у лістападзе 2001 году.