Фотатранзістар
Фотатранзі́стар — оптаэлектронная паўправадніковая прылада, транзістар (звычайна біпалярны), кіраванне токам калектара ў якім адбываецца пад уздзеяннем святла на аснове ўнутранага фотаэфекту. Прызначаны пераўтвараць светлавыя сігналы ў электрычныя з адначасовым іх узмацненнем.
Канструктыўна фотатранзістар уяўляе сабой монакрышталічную пласцінку паўправадніка, на якой створаны 3 вобласці, аналагічныя калектару, базе і эмітару біпалярнага транзістара, змешчаную ў ахоўны корпус з празрыстым акенцам для праходжання святла. Вобласць базы фотатранзістара звычайна не мае вывада. У электрычную схему ўключаецца падобна біпалярнаму транзістару — з агульным эмітэрам і нулявым токам базы.
Пры асвятленні базы фотатранзістара ў ёй узнікаюць парныя носьбіты зараду. Уздзеянне электрычнага поля калектарнага пераходу вядзе да іх раздзялення і назапашвання ў вобласці базы асноўных носьбітаў зараду. У сваю чаргу гэта прыводзіць да аслаблення патэнцыяльнага бар'ера эмітарнага пераходу і павелічэння электрычнага току праз фотатранзістар.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Фотатранзістары выкарыстоўваюцца ў якасці элементаў гальванічнай развязкі (у т.л. у аптронах), датчыкаў асвятлення.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 446—447. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фототранзистор (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фотатранзістар