Хедзі Ламар
Хедзі Ламар | |
---|---|
англ.: Hedy Lamarr | |
Дата нараджэння | 9 лістапада 1914[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 2000[1][4][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Emil Kiesler[d][11] |
Маці | Gertrud Kiesler[d][11] |
Муж | Friedrich Mandl[d][12][13][…], Gene Markey[d][13][10][…], John Loder[d][10][5][…], Teddy Stauffer[d][10][5][…], W. Howard Lee[d][11] і Lewis J. Boies[d][11] |
Дзеці | James Loder[d], Anthony Loder[d] і Denise Loder-DeLuca[d] |
Прафесія | актрыса, вынаходніца, аўтабіёграф, сцэнарыст, кінаактрыса, кінапрадзюсар, музыкант, мадэль, эстрадны артыст |
Кар’ера | 1930—1958 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0001443 |
hedylamarr.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хедзі Ламар (англ.: Hedy Lamarr, народжаная Хедвіг Ева Марыя Кіслер (ням.: Hedwig Eva Maria Kiesler); 9 лістапада 1914 — 19 студзеня 2000) — папулярная ў 1930—1940-я гады аўстрыйская, а потым амерыканская актрыса кіно, а таксама вынаходніца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Асабістае жыццё і здымкі ў кіно
[правіць | правіць зыходнік]Хедзі Ламар нарадзілася ў яўрэйскай сям’і (бацька з Львова, маці з Будапешта) ў Веню (Аўстра-Венгрыя) з імем Хедвіга Ева Марыя Кислер. У 16 гадоў пайшла з дома. Паступіла ў тэатральную школу, пачала здымацца ў кіно. Дэбютавала ў нямецкім фільме «Дзяўчына ў начным клубе» (1930).
Сусветную слыннасць прынёс ёй чэхаславацка-аўстрыйскі фільм Густава Махаты «Экстаз» (Ева, 1933). Першая ў гісторыі мастацкага поўнаметражнага кіно дзесяціхвілінная сцэна аголенага купання ў лясным возеры цалкам нявінная па мерках XXI стагоддзя, але ў 1933 годзе яна выклікала буру эмоцый. Карціна была забаронена да паказу ў шэрагу краін і выпушчана ў пракат праз некалькі гадоў з цэнзурнымі купюрамі. У тым жа годзе Хедзі выйшла замуж за фабрыканта зброі, аўстрыйскага мільянера Фрыца Мандля. Мандль спрабаваў выкупіць усе копіі фільма «Экстаз» з венскага пракату[14].
Улетку 1937 года, пасля чатырох гадоў няўдалага шлюбу, фрау Мандль здзяйсне класічныя ўцёкі з замка, падсыпаўшы снатворнага пакаёўцы. На параходзе «Нармандыя» яна адпраўляецца з Лондана ў Нью-Ёрк. Актрысе не давядзецца абіваць парогі ў Галівудзе — рэакцыя на «Экстаз» была занадта гучнай, каб яго забыліся кінематаграфісты. На «Нармандыі» яна падпісвае кантракт з заснавальнікам студыі «MGM» Луісам Маерам. Паводле яго парады, каб не выклікаць непатрэбных асацыяцый у пурытанскай публікі ЗША, бярэ псеўданім. Хедвіг Кіслер робіцца Хедзі Ламар (псеўданім запазычаны ў актрысі «MGM» Барбары Ла Мар, ранейшай улюбёнкі Маера, памерлай у 1926 годзе ад разрыву сэрца на фоне злоўжывання наркотыкамі)[14]. Новы віток кар’еры разгортваецца паспяхова. У агульнай складанасці Хідзі Ламар зарабіла на кіназдымках 30 мільёнаў долараў.
За сваю кар’еру ў Галівудзе актрыса згуляла ў такіх папулярных фільмах, як «Алжыр» (Габі, 1938), «Лэдзі ў тропіках» (Манон дэ Верну, 1939), экранізацыі Дж. Стэйнбека «Тарцілля-Флэт» (Далорэс Рамірас, 1942, рэж. Віктар Флемінг), «Рызыкоўны эксперымент» (Аліда Бадэру, 1944) і эпічная стужка Сесіля дэ Міля «Самсон і Даліла» (1949). Апошняе з’яўленне на экране — у фільме «The Female Animal» (Ванеса Віндзар, 1958).
Хідзі была замужам шэсць разоў, мела траіх дзяцей.
У 1966 годзе 52-летняя актрыса паспрабавала вярнуцца на экран, але гэтаму перашкодзіла разгорнутая супраць яе кампанія цкавання. Рэзкі, няўжыўны характар, звычка шчыра выказваць непахвальную думку пра Галівуд і яго норавы стварылі Хедзі Ламар шмат уплывовых ворагаў. Аднойчы яе звінавацілі ў крадзяжу туфель коштам менш 100 долараў з крамы ва Фларыдзе. Хоць суд і адпрэчыў гэта вінавачанне, пляма ад інцыдэнту засталася надоўга. Яшчэ большую шкоду яе рэпутацыі нанесла аўтабіяграфія актрысы пад назвай «Экстаз і я» (1966), напісаная ў суаўтарстве з Леа Гілдам (Leo Guild)[15] і Cy Rice[16]. У гэтай аўтабіяграфіі гаварылася, што актрыса пакутуе ад німфаманіі. Ламар падала пазоў выдаўцу, сцвярджаючы, што многія з падзей, апісаных у кнізе, былі прыдуманы суаўтарам[17]. Кніга ўтрымвала таксама абаронены капірайтам матэрыял з артыкула пра Ламар, напісанага Джын Рынголд (Gene Ringgold)[18] і апублікаванага у часопісе «Screen Facts» у 1965 г. У звязку з гэтым меў месца судовы працэс[19].
Хедзі Ламар сканала 19 студзеня 2000 года ў горадзе Арланда ва Фларыдзе на 86-м годзе жыцця. Пыл актрысы быў паводле тэстаменту развеяны на яе радзіме, у Аўстрыі, у Венскім Лесе.
Зноскі
- ↑ а б Hedy Lamarr // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 31 студзеня 2020.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 31 студзеня 2020.
- ↑ Hedy Lamarr // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б в WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 1 лютага 2020.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 10 сакавіка 2024.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 31 студзеня 2020.
- ↑ а б Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 31 студзеня 2020.
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 31 студзеня 2020.
- ↑ а б в г NNDB — 2002. Праверана 31 студзеня 2020.
- ↑ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #107547724 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 мая 2022.
- ↑ The Independent — Britain: 1986. — 176681 экз. — ISSN 1741-9743
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003. Праверана 31 студзеня 2020.
- ↑ а б Ирина Марголина. Синий чулок . Сеанс (9 ноября 2014). Праверана 10 лістапада 2014.
- ↑ Leo Guild в базе данных IMDb
- ↑ Cy Rice в базе данных IMDb
- ↑ «Hedy Lamarr Loses Suit to Halt Book», The New York Times, 27 September 1966, p. 74
- ↑ Gene Ringgold в базе данных IMDb
- ↑ «Lamarr Autobiography Prompts Plagiarism Suit», The New York Times, 7 February 1967, p. 18 (Article Preview)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Young C. The films of Hedy Lamarr. — Secaucus: «Citadel Press», 1978.
- Kranzpiller P. Hedy Lamarr. — Bergatreute: «Eppe», 1997.
- Körte P. Hedy Lamarr: die stumme Sirene. — München: «Belleville», 2000.
- Gaines A. Hedy Lamarr. — Vero Beach: «Rourke Pub.», 2002.
- Walters R. Spread spectrum: Hedy Lamarr and the mobile phone. — Great Britain: «BookSurge», 2005.
- Robbins T. a. o. Hedy Lamarr and a secret communication system. — Mankato: «Capstone Press», 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 23 ліпеня 2010. (англ.)
- Зал Славы Вынаходнікаў Архівавана 23 мая 2014. (англ.)
- The Official Tribute Site (Фонд Хедзі Ламар) (англ.)
- Ламарр Хеди (Hedy Lamarr) Архівавана 25 сакавіка 2020. на сайте «Чтобы Помнили»
- Асобы
- Нарадзіліся 9 лістапада
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Вене
- Памерлі 19 студзеня
- Памерлі ў 2000 годзе
- Памерлі ў Фларыдзе
- Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
- Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў
- Актрысы паводле алфавіта
- Актрысы Аўстрыі
- Актрысы ЗША
- Актрысы XX стагоддзя
- Вынаходнікі ЗША
- Артыстычныя псеўданімы
- Галівудская алея славы