Хром
Выгляд
| |||||
Уласцівасці атама | |||||
---|---|---|---|---|---|
Імя, сімвал, нумар | {{{імя}}}, 24 |
Хром (лац.: Chromium) Cr — хімічны элемент VI групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 24. Метал шэра-стальнога колеру.
Прыродныя крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Па распаўсюджанасці ў зямной кары займае 22-е месца. З мінералаў найбольшае значэнне мае храміт FeO·Cr2O3. Радовішчы ў ПАР, Індыі, Расіі, Казахстане, Турцыі.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны спажывец — металургія (дабаўкі ў сталь). Электралітычнае пакрыццё хромам жалезных вырабаў (храміраванне) надае ім каразійную стойкасць. Хромавыя сплавы прымяняюцца ў машына- і прыборабудаванні.
У тэкстыльнай і гарбарнай прамысловасці выкарыстоўваецца як фарбавальнік і як складовая частка дубільных раствораў.
Аксід хрому выкарыстоўваецца пры вырошчванні штучных рубінаў (лазерная тэхніка, прыборабудаванне, ювелірная справа).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хром // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).