Хрысціян Пётр Айгнер
Хрысціян Пётр Айгнер | |
---|---|
Дата нараджэння | 1756[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лютага 1841[4] ці 1841[5][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Варшава, Ланьцут, Мендзыжац Падляскі, Пулавы, Пшэварск і Сувалкі |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хрысціян Пётр Айгнер (польск.: Chrystian Piotr Aigner; 1756, Пулавы, Рэч Паспалітая — 9 лютага 1841, Фларэнцыя, Вялікае герцагства Тасканскае) — польскі архітэктар эпохі класіцызму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся архітэктуры ў Італіі.
З 1817 — прафесар аддзялення прыгожых мастацтваў Варшаўскага ўніверсітэта. Да ад’езду на пастаяннае жыхарства ў Італію ў 1827, актыўна працаваў у Варшаве і Кракаве. Паводле яго праектаў у польскай сталіцы створаны цэлы шэраг будынкаў у стылі класіцызму.
Пабудаваў касцёл Святога Аляксандра (1818—1825) у Варшаве, павільёны парку і касцёл у сядзібе Пулавы. Перабудаваў палац Радзівілаў (палац намесніка; 1818—1819).
Распрацаваў тыпавыя праекты жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў, якія атрымалі ў Польшчы шырокае прымяненне. Праектаваў збудаваны ў 1808 у Калішы легіёнам генерала Заёнчака помнік Напалеону I і помнік Каперніку (1810).
Аўтар тэарэтычных прац, у тым ліку «Разважанні аб старажытных і славянскіх святынях».
Падтрымаў паўстанне Касцюшкі ў 1794 годзе. Напісаў кароткае кіраўніцтва пра баявыя косы і пікі, у якім выклаў тэорыю і метады выкарыстання іх касінерамі на палях бітваў.
У Царстве Польскім быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава 3-й ступені.
Зноскі
- ↑ Chrystian Piotr Aigner
- ↑ Christian Piotr Aigner // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/aigner-chrystian-piotr/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #133213919 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 6 лютага 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Айгнер // Універсальний словник-енциклопедія. — 4-те вид. — К. : Тека, 2006.
- Нарадзіліся ў 1756 годзе
- Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводстве
- Памерлі 9 лютага
- Памерлі ў 1841 годзе
- Памерлі ў Фларэнцыі
- Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
- Члены Кракаўскага навуковага таварыства
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Польшчы