Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Чарлз Феферман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарлз Феферман
англ.: Charles Louis Fefferman
Дата нараджэння 18 красавіка 1949(1949-04-18)[1] (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][3]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Эліяс Стэйн[4]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарлз Луіс Феферман (англ.: Charles Louis Fefferman; нар. 18 красавіка 1949, Вашынгтон) — амерыканскі матэматык у Прынстанскім універсітэце. Яго асноўнай тэмай даследаванняў з’яўляецца матэматычны аналіз. У 1979 годзе абраны ў Нацыянальную акадэмію навук ЗША.

Чарлз Феферман нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Паступіў у каледж у дванаццаць гадоў і напісаў сваю першую навуковую працу на нямецкай мове ў 15-гадовым узросце. Пасля атрымання ў Мэрылендскім універсітэце ў Каледж-Парку ступені бакалаўра ў галіне фізікі і матэматыкі ва ўзросце 17 гадоў і доктарскай ступені ў галіне матэматыкі ў Прынстанскім універсітэце пад кіраўніцтвам Эліяса Штайна ў 20-гадовым узросце, Феферман атрымаў поўную прафесуру ў Чыкагскім універсітэце ў 22 гады. Самы малады прафесар у гісторыі Злучаных Штатаў.

У 24 гады Феферман вярнуўся ў Прынстан у якасці поўнага прафесара — пасада, якую ён займае да гэтага часу. У 1976 годзе ён першым з матэматыкаў атрымаў прэмію Алана Уотэрмана, якой адзначае Нацыянальны навуковы фонд маладых навукоўцаў за ўражальныя дасягненні. За сваю працу ў галіне матэматычнага аналізу на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў у Хельсінкі ў 1978 годзе Феферман атрымаў Філдсаўскую прэмію.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #172569648 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #172569648 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.