Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Чаротніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чаротніца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gallinula chloropus Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176284
NCBI  9123
EOL  45509128
FW  186245

Чаротніца (Gallinula chloropus) — невялікая вадаплаўная птушка з сямейства Пастушковыя (Rallidae).

Навуковую назву птушкі можна перакласці з лацінскай як «зялёнаногая курачка», што паказвае на знешняе падабенства з хатнімі курамі.

Даўжыня цела 32—35 см, размах крылаў 49—56 см. Памерам з голуба. Аліўкава-бурая з белым падхвосцем і з чырвонай плямай голай скуры над дзюбай. У маладых чырвоны колер адсутнічае, дзюба карычнева-зялёная). Птушаняты чорныя, верх галавы і горла чырвона-блакітныя.

Арэал разарваны. Чаротніца шырока распаўсюджаная на ўсіх мацерыках, за выключэннем Аўстраліі і Антарктыды. Тыповы жыхар разнастайных вадаёмаў са стаялай або праточнай вадой і забалочанымі, зарослымі берагамі. Звычайна вядзе скрытны спосаб жыцця — нягледзячы на вялікую распаўсюджанасць, гэтую птушку бывае цяжка ўбачыць у дзікай прыродзе. Тым не менш, у густанаселеных раёнах Еўропы птушкі часта прывыкаюць да прысутнасці чалавека.

Тыпова пералётныя толькі папуляцыі з паўночных раёнаў арэала. Месцы зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама Паўднёвая Еўропа, Паўднёвая i Усходняя Азія, Паўночная Афрыка, Цэнтральная і Паўднёвая Амерыка.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо робіць сярод воднай плаваючай расліннасці або на купіне, каля самай вады, так, што птушка падплывае да гнязда, часам гняздо плаваючае або на беразе сярод раслін у кусце, заўсёды паблізу вады. У выключных выпадках — на кусце або на дрэвах і нават у старых гнёздах іншых відаў да 8 м над зямлёй. Гняздо падоўжанае, чашападобнае амаль выключна з лістоў аеру альбо трыснягу, укладзеных крыж-накрыж (сцёблы толькі ў аснове); высцілка — з дробных лістоў аеру і траў.

Яйкі (звычайна 5—10, можа быць 2—13 і больш — магчыма, знесеныя 2 самкамі) крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, жаўтаватыя або зеленаватыя. Глыбокія плямы — шэрыя з фіялетавым адценнем, больш дробныя і густыя; паверхневыя — карычневыя, чырванаватыя або бурыя.