Чугуіў
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Чугýіў[2], або Чугýеў — горад, цэнтр Чугуіўскага раёна Харкаўскай вобласці Украіны. Размешчаны на р. Северскі Данец. Чыгуначная станцыя на лініі Бэзлюдзіўка — Куп’янск. Праз Чугуеў праходзіць аўтамабільная дарога Кіеў — Растоў-на-Доне. Насельніцтва — 31 993 жыхароў (2019).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з 1627 года (горад з 1780 года). З 1817 года — цэнтр акругі ваенных паселішчаў. У 1819 годзе адбылося паўстанне ваенных пасяленцаў, жорстка падаўленае царскімі войскамі. З 1857 года пазаштатны горад Зміеўскага павета Харкаўскай губерні. З 1932 года раённы цэнтр Харкаўскай вобласці.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Заводы: паліўнай апаратуры, рамонтны, будматэрыялаў; мэблевы камбінат; цэх мастацкай вышыўкі. Прадпрыемствы харчовай (мясакамбінат і інш.) прамысловасці.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 2011 год — 32,3 тыс. жыхароў
- 2019 год — 31 993 жыхароў
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Карцінная галерэя. Дом-музей І. Я. Рэпіна.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Іванавіч Комар (1932—1990) — беларускі архітэктар.
- Сяргей Сяргеевіч Жураўлёў (нар. 1948) — беларускі архітэктар.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чугуіў