A (літара)
Выгляд
(Пасля перасылкі з A)
A — першая літара базавага лацінскага алфавіту, ужываецца ва ўсіх алфавітах на лацінскай аснове. Паходзіць ад грэчаскай літары альфа і фінікійскай алеф. Часцей за ўсё абазначае галосны гук [а] і яго варыянты, але часам (напрыклад, у англійскай мове) і іншыя гукі. Часта ўваходзіць у склад дыграфаў або дапаўняецца дыякрытычнымі знакамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Абрысы літары A як мяркуюць, паходзяць ад абрысаў сімвала, які нагадваў валовую галаву ў егіпецкай іерагліфіцы і прасеміцкім пісьме. Да 1600 да н.э. у фінікійскім алфавіце з’явіліся лінейныя абрысы літары A. Яе назва роднасная яўрэйскаму «алеф».