Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Джордж Бентам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Benth.)
Джордж Бентам
Дата нараджэння 22 верасня 1800(1800-09-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 верасня 1884(1884-09-10)[1][3][…] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Samuel Bentham[d][4][7]
Маці Mary Sophia Bentham[d][8][4][…]
Жонка Sarah Laura Brydges[d][7]
Род дзейнасці батанік, птэрыдолаг, міколаг, таксанаміст, адвакат
Навуковая сфера батаніка
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Benth.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI

Джордж Бе́нтам (англ.: George Bentham; 22 верасня 1800 — 10 верасня 1884) — англійскі батанік.[9]

Джордж Бентам нарадзіўся ў 1800 годзе ў Стоку, каля Портсмута. У 1814—1827 гадах жыў у Францыі, вучыўся на факультэце тэалогіі ў Манткубане. У Лондане вывучаў права, але неўзабаве пакінуў юрыдычную ніву і прысвяціў сябе выключна батаніцы. З 1861 года пачаў займацца батанічнымі даследаваннямі ў батанічным садзе К’ю.

Буйная праца Бентама «Genera Plantarum…» (сумесна з Гукерам, 1862—1883) — нерукатворны помнік, створаны з дзіўнымі і каласальнымі ведамі, цярпеннем і навуковаю добрасумленнасцю; ён надоўга забяспечыў за сабой прапанаваную імі сістэму класіфікацыі раслін. У гэтай класіфікацыі, часткова падобнай да класіфікацыі Дэкандоля, сямействы размешчаны па групах, або радах; гэты спосаб здаваўся менш натуральным, чым сістэмы Ліндлі, Эндліхера і Браньяра, і англійскія вучоныя не без некаторага вагання аддалі перавагу сістэме Браньяра.

У 1830 годзе ён быў сакратаром таварыства садаводства, а пасля і прэзідэнтам лонданскага Лінееўскага таварыства (1861—1874).

Бентам у інтарэсах навукі аб’ездзіў амаль усю Еўропу. Яму належыць апісанне флор Бразіліі (1859—1862), Аўстраліі (1863—1878), Індыі, наваколляў Ганконга.

Ён быў замежным членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук (з 1872) і членам Парыжскай Акадэміі навук (з 1875).

Джордж Бентам сканаў у Лондане 10 верасня 1884 года.

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Арыгінальныя тэксты (англ.)

Акрамя таго, апрацаваў для «Flora brasiliensis» — сямейства Papilionaceae, а для дэкандолеўскага «Prodromus» — сямействы Polemoniaceae, Scrophulariaceae, Labiatae і Stockhusiaceae.

Зноскі

  1. а б George Bentham // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. George Bentham // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  3. George Bentham // Brockhaus Enzyklopädie
  4. а б в г д Amigo J. Sciences de la vie et la terrePublications de l'olivier, 2017. — Т. 3. — 915 с. — ISBN 978-2-908866-50-6
  5. а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  6. Бентам Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  7. а б Kindred Britain
  8. Ogilvie M. B. The Biographical Dictionary of Women in Science: Pioneering Lives From Ancient Times to the Mid-20th CenturyRoutledge, 2003. — Vol. 1. — P. 117. — 798 p. — ISBN 978-1-135-96342-2
  9. Jean-Jacques Amigo, " Bentham (George) ", in Nouveau Dictionnaire de biographies roussillonnaises, vol. 3 Sciences de la Vie et de la Terre, Perpignan, Publications de l’olivier, 2017, 915 p. (ISBN 9782908866506)